23 чэрвеня пад Клайпедай “Аб'яднанне беларускіх грамадскіх арганізацый Літвы” на чале з ганаровым консулам Рэспублікі Беларусь Мікалаем Логвіным пры падтрымцы Пасольства Беларусі ў Літве, арганізавала 1-ы фестываль “Купалле на беразе Балтыйскага мора”, у якім прыняў удзел і ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
17 чэрвеня 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прайшоў Дзень адчыненых дзвярэй, арганізаваны Інфармацыйным цэнтрам для перасяленцаў (ІЦП). У рамках мерапрыемства госці з розных гарадоў Латвіі пазнаёміліся з традыцыямі святкавання беларускага народнага свята "Купалле".
18 чэрвеня 2020 года ў Даўгаўпілскім універсітэце выпускнікам факультэта музыкі і мастацтва ўручалі дыпломы. У ліку дыпламаваных музычных педагогаў - Настасся Лукашонак і Настасся Малышава, нашы “Пралескi”.
Любімы горад Даўгаўпілс! Мы, удзельнікі дзіцячай студыі “Скарбніца”, ад усяго сэрца віншуем цябе з выдатным 745-гадовым юбілеем!
З юбілеем цудоўны горад віншуе вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескi”
Самыя сардэчныя віншаванні цудоўнаму i вельмi прыгожаму гораду Даўгаўпілсу з вялiкай датай – з 745-ю гадамi iснавання гiстарычнага куточка Латвіі!
Дарагія даўгаўпілчане!
Калектыў тэатральнай студыі “Паўлінка” сардэчна віншуе ўсіх Вас з цудоўным святам – з 745-ым Днём горада!
Самыя найлепшыя пажаданні табе, любімы Даўгаўпілс!
Харавая капэла “Спадчына” віншуе родны Даўгаўпілс з 745-годдзем!
Танцавальны ансамбль “Лянок” шчыра віншуе Даўгаўпілс з 745-гадовым юбілеем!
Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” сардэчна віншуе наш любімы і слаўны горад Даўгаўпілс з 745-годдзем!
Яўціхій Канаплёў – паэт, член Расійскага саюза пісьменнікаў і Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі, каардынатар Рускай пісьменніцкай арганізацыі Даўгаўпілса, член беларускага культурна-асветніцкага таварыства “Уздым”. Верш напісаны на рускай мове.