• +371 65424695
  • +371 20374840
  • Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.
  • Pr. - Pk. 8:30 - 17:00
Slider
 
Ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка»

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” заснаваны ў 1992 годзе.

Кіраўнік ансамбля “Купалінка” – педагог, музыкант Вячаслаў Мікалаевіч Пятроў.

Склад ансамбля – 17 самадзейных выканаўцаў.

У рэпертуары ансамбля – беларускія народныя, фальклорныя і абрадавыя песні, а таксама латышскія і латгальскія народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.

Музычнае суправаджэнне – акардэон.


 
Тэатральная студыя “Паўлінка”

Тэатральная студыя “Паўлінка” пачала сваю працу ў 2007 годзе.

У рэпертуары аматарскага тэатральнага калектыву – пастаноўкі на  беларускай мове вядомых п’ес: Я. Купалы “Паўлінка”, М.Чарота “Мікітаў лапаць”, Л.Радзевіча “Збянтэжаны Саўка”, Ф.Аляхновіча  “Чорт і баба”, ураджэнкі Лудзы В.Казлоўскай “У калядны вечар”, сцэнарыяў народных святаў і абрадаў (Купалле, Багач, Каляды), сямейна-пабытовых гумарыстычных сцэнак.


 
Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі»

Вакальна-інструментальны ансамбль «Пралескі» заснаваны ў 2014 годзе.

У рэпертуары маладога музычнага калектыву - выкананне беларускіх народных песень, фальклорных абрадавых песень, сучасных аўтарскіх песень, а таксама песень на латышскай, латгальскай, рускай мовах. «Пралескі» выконваюць таксама песні на вершы члена Саюза пісьменнікаў Беларусі Станіслава Валодькі.


   
Танцавальны ансамбль «Лянок»

Танцавальны ансамбль «Лянок» заснаваны ў 2000 годзе. За гэты перыяд змяніліся два саставы танцораў. У цяперашні час у ансамблі удзельнічаюць самадзейныя танцоры ў узросце ад 25 да 60-ці гадоў.

У рэпертуары ансамбля - беларускія народныя танцы, стылізаваныя і гульнявыя танцы: «Лявоніха», «Полька-Трясуха», «Кадрыля», «Рэчанька», «Бульба», «Каліна-маліна», «Падыспань», «Кракавяк».


 
Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май»

Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май» датай свайго заснавання лічыць 2004 год, калі група энтузіястаў-музыкантаў аб'ядналася ў групу па інтарэсам, якая стала займацца пры Цэнтры беларускай культуры.

У рэпертуары ансамбля – класічная, папулярная, эстрадная і народная музыка.

Ансамбль акардэаністаў «Квітнеючы май» - удзельнік Міждароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” (2014, 2015 г.), XV Міжнароднага фестывалю мастацтваў у Віцебску (Беларусь, 2006 г.), Музычнага фестывалю ў Каўнасе (Літва), Песеннага фестывалю ў Ліванах (Латвія), а таксама удзельнік канцэртаў Свята Даўгаўпілса, Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і інш.


 

eiropas galv

Партнеры

kultura.daugavpils.lv

uzdim.lv

http://www.belorus.lv


http://www.knab.gov.lv

2015 - 2023 © Baltkrievu kultūras centrs.

Please publish modules in offcanvas position.