Х Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, які даўно стаў адной з культурных візітных картак горада і праходзіць пры поўным аншлагу, у гэты раз ва ўмовах каронавірусных абмежаванняў адбыўся ў відэафармаце. Канцэрт можна паглядзець на Youtube, Facebook, www.bkc.daugavpils.lv, а 5 і 6 снежня і па тэлебачанні – на канале LRT +.
З 9 па 27 лістапада Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) правёў фотаконкурс “Прысвячэнне Латвіі”, у якім удзельнікам было неабходна выбраць адно патрыятычнае слова і зрабіць аўтарскі здымак.
25 лістапада 2020 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), з захаваннем усіх нормаў бяспекі ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з каронавірусам, адкрылася выстава дзіцячых малюнкаў па матывах “Казак янтарнай краіны” Уладзіміра Караткевіча, прымеркаваны да 90-годдзя з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры.
20 лістапада ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася персанальная выстава прафесійнай мастачкі Надзеі Ізянёвай “Мазаіка прыроды”, на якой прадстаўлена каля 30 жывапісных карцін. Адкрыццё прайшло з захаваннем усіх нормаў бяспекі ва ўмовах надзвычайнай сітуацыі ў сувязі з каронавірусам.
Х Міжнародны фестываль народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, які з’яўляецца адной з культурных візітовак горада і праходзіць у Палацы культуры на 1100 гледачоў пры поўным аншлазе, у час неверагодных абмежаванняў з-за каронавіруснай пандэміі ў гэты раз перамясціўся ў інтэрнэт.
Акцыя памяці “Тыя, якія не забываюць”, прысвечаная 155-гадоваму юбілею народнага паэта Латвіі Райніса, злучыла онлайн Даўгаўпілс і Віцебск. Мерапрыемства прайшло ў рамках праграмы міжнароднага супрацоўніцтва на бягучы навучальны год паміж Цэнтрам беларускай культуры Даўгаўпілскай гарадской думы (ЦБК) і кафедры літаратуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта ім. П.Машэрава.
Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры зняў невялікі дакументальны фільм “Райніс і Даўгаўпілс” на беларускай мове. Глядач здзяйсняе экскурсію па месцах, звязаных з імем латышскага паэта і палітыка, які ў Сэйме адстойваў інтарэсы беларускай дыяспары Латвіі і ўвайшоў у гісторыю як абаронца нацыянальных меншасцяў. Аўтар ідэі і тэксту – Жанна Раманоўская, відэаздыманне і мантаж – Аляксандр Фядотаў, музычнае суправаджэнне – беларускія народныя песні ў выкананні Вячаслава Пятрова.
Лістапад – патрыятычны месяц у Латвіі. Традыцыйна гарады і пасёлкі апранаюцца ў прыгожыя ўбранні, праходзяць святочныя шэсці, канцэрты, сустрэчы. Латвійцы адзначаюць дзяржаўныя святы – Дзень Лачплесіса і Дзень абвяшчэння незалежнасці ЛР. У гэтым годзе з-за абмежаванняў, звязаных з распаўсюджваннем віруса Covid-19, мерапрыемствы праходзяць у іншым фармаце – онлайн.
