14 студзеня 2021 года на платформе ZOOM адбылася дыскусія прадстаўнікоў нацыянальных цэнтраў культур і нацыянальна-культурных таварыстваў, арганізаваная Даўгаўпілскім беларускім культурна-асветніцкім таварыствам «Уздым» у супрацоўніцтве з Цэнтрам падтрымкі НДА Паўднёвай Латгаліі. Тэма абмеркавання – магчымасці і перспектывы дзейнасці і супрацоўніцтва ў абмежаваных умовах 2021 года.
Калядны тыдзень у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) прадоўжыўся выставай святочных паштовак “Калядкі ідуць – радасць нясуць” і крэатыўнай ялінкай на магнітным стэндзе, упрыгожанай “сняжынкамі” з беларускімі прыказкамі і прымаўкамі на тэму Калядаў.
У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) ужо стала традыцыяй штогод падводзіць вынікі мінулага года адкрыццём фотавыставы па выніках праведзенай работы. Вось і цяпер, напярэдадні Новага года, адкрылася фотавыстава “2020 год у Беларускім доме”, на якой адлюстраваны самыя яркія моманты творчай дзейнасці ўстановы і яго калектываў.
З 19 па 23 снежня на платформе ZOOM прайшлі сустрэчы, прысвечаныя традыцыйнаму святу – Калядам, у якіх прымалі ўдзел культурныя цэнтры і грамадскія арганізацыі Латвіі. У сустрэчах прынялі ўдзел супрацоўнікі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), якія пазнаёмілі ўдзельнікаў мерапрыемства з убраннем дома на Каляды і традыцыйнымі песнямі беларусаў.
У святочны час беларусы Даўгаўпілса сабралі салодкія падарункі для супрацоўнікаў Цэнтра лёгачных захворванняў, дзе лечаць Covid-пацыентаў. 24 снежня 2020 года кава, чай, цукеркі і пячэнні былі дастаўлены ў пакоі адпачынку розных аддзяленняў. Супрацоўнікі Цэнтра беларускай культуры выказалі словы шчырай падзякі медыкам за іх самаадданую працу ў барацьбе з пандэміяй каронавіруса.
26 снежня 2020 года, пасля цяжкай і працяглай хваробы, на 86-м годзе жыцця памёр Канаплёў Яўціхій Кірылавіч.
Кожнае дзіця і дарослы вераць у цуд і чакаюць яго, асабліва напярэдадні Калядаў і Новага года. Для ўдзельнікаў дзіцячай студыі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) “Скарбніца” прыемным сюрпрызам і поўнай нечаканасцю стала атрыманне пісьма ад Дзеда Мароза і Снягуркі з заданнем прайсці невялікі квэст.
У рамках юбілейнага, Х Міжнароднага фестывалю народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) стварыў кароткаметражны фільм “Фестывальны кірмашок”, асновай якога паслужыла прэзентацыя багатага ўраджаю і нарыхтовак беларускіх гаспадынь, плеценых вырабаў умелых майстрых, выраб лялек-абярэгаў.
Піліпаўскія вячоркі – гэта дзявочыя вячоркі з рукадзеллем. Яны пачыналіся пасля Піліпаўскага посту ў праваслаўных, а ў каталікоў, адпаведна, Адвэнту і працягваліся да Калядаў. З гэтай нацыянальнай традыцыяй беларусаў пазнаёмілі 9 снежня 2020 года онлайн супрацоўнікі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Відэаздымкі зрабілі загадзя, выконваючы ўсе кавідныя абмежаванні.