«Куфар беларускіх скарбаў» - так называецца праект Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК), прысвечаны 100-годдзю Латвійскай Рэспублікі. Мастацка-краязнаўчая акцыя стартавала ў студзені, а завяршыцца ў лістападзе яркім фестывальным канцэртам і адкрыццём музейнай экспазіцыі. 21 лютага 2018 года адбудзецца вечар, на якім гледачы пазнаёмяцца з матэрыяльнай і нематэрыяльнай спадчынай беларусаў. Тэма - народны беларускі строй.


