Субота 7 студзеня 2017 года выдалася сонечнай і марознай, слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 25 градусаў. Аднак гэта не пашкодзіла беларусам Даўгаўпілса сабрацца ў Доме Адзінства, каб цёпла і радасна правесці святкаванне Каляд і пазнаёміць жыхароў горада са сваімі традыцыямі. Цэнтр беларускай культуры падрыхтаваў цікавую праграму для дзяцей горада, якая ўключала ў сябе як творчую майстэрню, так і вясёлае, тэатралізаванае інтэрактыўнае прадстаўленне.
20 студзеня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася чарговая прэзентацыя паэтычнага зборніка-альманаха “Берега поэзии”, у якім апублікаваны творы 27 даўгаўпілскіх аўтараў, як ужо шырока вядомых прыхільнікам паэзіі, так і тых, з кім яшчэ належыць бліжэй пазнаёміцца чытачам.
17 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся вечар аўтарскай песні пад назвай “Дарогамі Арыка Крупа”, арганізаваны ў супрацоўніцтве з Мінскім адукацыйным праектам “Навуковыя падарожжы”. Шматлікія гледачы адкрылі для сябе імя паэта, класіка турыстычнай бардаўскай песні Арыка Крупа, які нарадзіўся ў Даўгаўпілсе, жыў і тварыў у Мінску, загінуў на Усходнім Саяне.
23 снежня 2016 года ў Генеральным консульстве Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе прайшоў традыцыйны навагодні прыём, на які дыпмісія запрасіла кіраўніцтва самакіраванняў і беларускіх культурных арганізацый Латгальскага рэгіёну. У сваім дакладзе Генеральны консул РБ Уладзімір Клімаў падвёў вынікі адыходзячага года, падзякаваў за супрацоўніцтва мясцовыя ўлады і беларускую дыяспару, прэзентаваў выставу па гісторыі консульства.


У сераду, 21 снежня 2016 года, у Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) пачала працаваць першая персанальная выстава карцін "Святло ў вакне» Ефрасінні Лелэ, члена Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі. Прыхільнікі і аматары жывапісу адкрылі для сябе новае імя!
З 20 па 26 кастрычніка 2016 года ў г.Мінску праходзіла творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці на базе ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі “Асаблівасці беларускай традыцыйнай культуры ў практыцы работы беларускага замежжа”, арганізаваная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (РЦНК) і беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма” пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.
У сераду, 21 снежня 2016 года, у 16.00, у даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрыецца першая і персанальная выстава карцін «Свет в окне» Ефрасінні Лелэ, члена Асацыяцыі вольных мастакоў Латгаліі. Адкрываем для сябе новае імя!
9 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася творчая сустрэча з рукадзельніцай Валянцінай Абушкевіч пад назвай «Вечер кружевного вальса». На мерапрыемстве прайшло дэфіле вязаных вырабаў, якія дэманстравалі студэнткі Даўгаўпілскага ўніверсітэта.
2 снежня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся літаратурна-музычны вечар, прысвечаны прэзентацыі 7-ай па ліку кнігі «Спадчына» вядомай даўгаўпілскай паэткі і мастачкі, уладальніцы Ганаровай граматы Даўгаўпілскай гарадской думы і сярэбранага знака “Награда года - 2014” Настассі Сазанковой.