6 ліпеня беларусы адзначаюць адно з самых старажытных святаў, прысвечаных сонцу: Купалле, а 7 ліпеня - Іванаў дзень. Паколькі святы ў гонар летняга сонцастаяння ёсць у многіх народаў, то даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры падтрымалі нацыянальна-культурныя цэнтры і таварыствы Даўгаўпілса і Рэзэкнэ. Купалле атрымалася інтэрнацыянальным і магічна яркім, сонечным, з абавязковымі ўкрапінамі дожджыка, які не перашкодзіў шматлікім гледачам радавацца музыцы, лету, кветцы шчасця.
6 ліпеня 2017 года ў Латгальскай Цэнтральнай бібліятэцы адкрылася фотавыстава, прысвечаная 25-годдзю дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Латвійскай Рэспублікай. Экспазіцыю прадставіла Генеральнае консульства РБ у Даўгаўпілсе.
7 ліпеня 2017 года, у пятніцу, у даўгаўпілскім парку Дубровіна адбудзецца свята-квэст “Беларускае Купалле”. Увечары ў цэнтры горада чатыры часы будуць гучаць музыка і спевы на розных мовах, будуць танцы і карагоды, творчыя майстэрні і карысная інфармацыя, пляценне вянкоў і пошук кветкі шчасця. Далучайцеся!
18 чэрвеня 2017 года ў п.Сілэнэ прайшоў 9-й Песенны фестываль «У коле сяброў», які сабраў ансамблі, спяваючыя на розных мовах, з пасёлкаў Даўгаўпілскага краю, Даўгаўпілса і Екабпілса. Беларускія песні на спеўным форуме выконвала харавая капэла «Спадчына» даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
Увечары 12 чэрвеня 2017 года дзверы ўтульнага Латышскага дома ў Даўгаўпілсе былі адчыненыя для прадстаўнікоў нацыянальна-культурных таварыстваў. На семінары, прысвечаным Ліга, гасцей знаёмілі з гісторыяй і традыцыямі народнага латышскага свята, а госці распавядалі пра свята сонцавароту ў свайго народа. У тым ліку быў і Цэнтр беларускай культуры - са святам Купалля.
З1 мая 2017 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылося чарговае паседжанне Латгальскай асацыяцыі нацыянальна-культурных таварыстваў. Прадстаўнікі грамадскіх арганізацый знаёміліся з новым офісам Беларускага дома і вырашалі бягучыя пытанні.
19 мая 2017 года вялікім канцэртам адкрыліся традыцыйныя Дні беларускай культуры ў Даўгаўпілсе, у якім удзельнічалі творчыя калектывы Цэнтраў беларускай, рускай, польскай і ўкраінскай культур, госці з Беларусі. Свята праходзіла пад знакам 10-годдзя тэатральнай студыі «Паўлінка» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
18 мая 2017 гада свой 10-гадовы юбілей адзначыла Рэзэкненскае беларускае таварыства «Сузор'е», якое ўзначальвае Людміла Стэц. На свята быў запрошаны легендарны ансамбль «Песняры» з Беларусі. Павіншаваць сяброў і партнёраў у Рэзэкнэ прыехалі дэлегацыі беларускіх арганізацый Латвіі, у тым ліку Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры.
1 чэрвеня 2017 года ў даўгаўпілскім Цэтральным парку адбылося вялікае сямейнае свята “Актыўны адпачынак разам з сям’ёй”, арганізаваны Маладзёжным аддзелам Дэпартамента спорта і моладзі Даўгаўпілскай гарадской думы. Свята праходзіла ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню абароны дзяцей, і ў ім актыўны ўдзел прыняў Цэнтр беларускай культуры (ЦБК).
23 мая 2017 года ў рамках Дзён беларускай культуры ў Даўгаўпілсе ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) сабраліся тыя, для каго беларуская мова з'яўляецца роднай, хто любіць, памятае і захоўвае яго, - каб праверыць свае веды і напісаць публічную дыктоўку на беларускай мове.