25 студзеня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) упершыню адсвяткавалі Таццянін дзень. Ініцыятарам сумеснага мерапрыемства і абмену вопытам выступіў Цэнтр рускай культуры.
18 студзеня 2019 года Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) пачаў новы навукова-пазнавальны цыкл «Беларускія геніі», прысвечаны свайму 20-годдзю. На працягу года ўсе жадаючыя адкрыюць для сябе імёны знакамітых беларусаў – пісьменнікаў і паэтаў, спартсменаў і касманаўтаў, палітыкаў і навукоўцаў, мастакоў і музыкантаў. Старт новаму праекту дала тэма асветы.
18 студзеня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбудзецца вечар з навукова-пазнавальнага цыкла «Беларускія геніі», які прысвечаны 20-годдзю Беларускага дома. На працягу ўсяго года гледачы адкрыюць для сябе імёны знакамітых беларускіх пісьменнікаў і паэтаў, спартсменаў і касманаўтаў, палітыкаў і навукоўцаў, мастакоў і музыкантаў. А першай тэмай стануць «Асветнікі», бо «у пачатку было Слова».
Фотaздымак з інтернету
12 снежня 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) у фармаце літаратурнай гасцінай прайшоў вечар, прысвечаны 125-годдзю з дня нараджэння Паўліны Мядзёлкі (1893-1974) – Заслужанага дзеяча культуры Беларусі, вядомай беларускай актрысы, літаратара, педагога. Яе імя звязана з беларускай асветай у Латвіі ў міжваенны перыяд.
19 снежня 2018 года ў даўгаўпілскім Дзённым цэнтры сацыяльнай службы «Saskarsme» адбыўся юбілейны творчы вечар паэткі Людмілы Вілюмы. З такой знамянальнай падзеяй – 90-годдзем, яе таксама прыйшлі павіншаваць прадстаўнікі Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) і культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».
19 снежня 2018 года ў Даўгаўпілскім лядовым палацы прайшла прэзентацыя новага падарункавага календара «Daugavpils 2019». На мерапрыемства былі запрошаны ўдзельнікі культурных і спартыўных калектываў, якія трапілі на старонкі календара, у тым ліку і прадстаўнікі Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры, якія таксама паспрабавалі сябе ў ролі фотамадэляў.
У суботу, 15 снежня 2018 года, Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) наведала шматлікая дэлегацыя ўдзельнікаў III-га Міжнароднага Форума «Медыцына-2018», каб непасрэдна тут азнаёміцца з працай гэтай унікальнай для Латвіі структуры, галоўнай мэтай дзейнасці якой з'яўляецца захаванне і развіццё беларускай нацыянальнай культуры і традыцый.
7 снежня 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адкрылася выніковая фотавыстава «2018 год у Беларускім доме». На здымках зафіксаваныя самыя яркія моманты творчай дзейнасці ўстановы, яго калектываў і беларускага таварыства «Уздым». Выстава будзе даступная ўвесь 2019 год.
25 лістапада 2018 года ў сталіцы Літвы - г.Вільнюсе, прайшоў традыцыйны Міжнародны конкурс-фестываль "Paribio daina" (Песні памежжа), на якім гучалі песні на літоўскай, беларускай, латышскай, рускай, польскай і нават кітайскай мовах. З вялікім поспехам у ім прыняў удзел ансамбль беларускай народнай песні Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) «Купалінка», які заняў II-ое месца на прэстыжным конкурсе.
23 лістапада 2018 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) хлебам-соллю сустракалі новага пасла Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы Васіля Марковіча, які з двухдзённым рабочым візітам наведаў Латгалію. У Даўгаўпілсе дыпламат пабываў у Беларускім доме і вітаў удзельнікаў і гасцей фестывалю «Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе".