15-16 чэрвеня 2019 года ў невялікім гарадку Дуброўна на берагах магутнага Дняпра культурны форум сабраў тысячы артыстаў з усіх раёнаў Віцебскай вобласці, а таксама Беларусі і блізкага замежжа. У XXVI Міжнародным фестывалі песні і музыкі “Дняпроўскія галасы ў Дуброўне” удзельнічаў ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
У пятніцу, 6 верасня 2019 года, у 16:00, у канцэртнай зале Даўгаўпілскага Арт-цэнтра імя Марка Роткі (вул.Міхаіла, 3) адбудзецца I Міжнародны фестываль беларускай аўтарскай песні, у якім прымуць удзел аўтары і выканаўцы з Латвіі, Беларусі і Літвы.

У суботу, 7 верасня 2019 года, у 14.00, у канцэртнай зале Дома Адзінства пройдзе святочны канцэрт Дзён беларускай культуры ў Латвіі, які адкрывае новы творчы сезон Беларускага дома ў Даўгаўпілсе.

У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) на зыходзе лета, у пятніцу, 30 жніўня 2019 года, у 17.30, адкрыецца персанальная выстава карцін «Кветкавыя фантазіі» паэткі і мастачкі, члена Асацыяцыі свабодных мастакоў Латгаліі і беларускага таварыства «Уздым» Настассі Сазанковой. Гэта яе юбілейная выстава, 20-я па ліку.

Пачатак жніўня ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адзначыўся шматлікімі наведваннямі. 6 і 7 жніўня 2019 года тут прайшлі адукацыйна-гульнявыя заняткі, на якіх выхаванцаў дзённага летняга лагера для школьнікаў, арганізаванага пры 11-й асноўнай школе, знаёмілі з традыцыямі і асаблівасцямі святкавання «Спаса» у Беларусі.
29 чэрвеня 2019 года ў г.п.Лёзна (Беларусь) прайшло ХІІ абласное свята-конкурс самадзейных паэтаў і кампазітараў “Песні сунічных бароў”, у якім актыўны ўдзел прыняў ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК). Радзіма сусветна знакамітага мастака Марка Шагала, захаваўшы сваё правінцыйнае зачараванне, Лёзна стаў прыгожым сучасным раённым цэнтрам з развітай інфраструктурай і фірменным культурным форумам. Дзякуючы цудоўнаму фестывалю круг партнёраў ЦБК у Беларусі пашырыўся.
12 ліпеня 2019 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) падводзілі вынікі конкурсу дзіцячых малюнкаў “Беларусь мая” і ўзнагароджвалі пераможцаў. Конкурс быў арганізаваны ЦБК у супрацоўніцтве з Генеральным консульствам Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе, Беларускім культурна-асветніцкім таварыствам “Уздым” і прысвечаны стагоддзю беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці.
6 ліпеня 2019 года ў г.Дагдзе (Латвія) прайшоў V Міжнародны фестываль беларускай песні і танца «ФЭСТ-2019», сярод шматлікіх удзельнікаў якога былі харавая капэла «Спадчына» і танцавальны ансамбль «Лянок» Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры (ЦБК).
5 ліпеня 2019 года ў Даўгаўпілсе прайшло свята, якое ўжо стала папулярным - «Беларускае Купалле», арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК). У яркім тэатралізаваным паказе прынялі ўдзел творчыя калектывы ЦБК, нацыянальна-культурных таварыстваў горада, а таксама госці з Рыгі і Беларусі. Нібы па замове праліўны дождж вечарам узяў перадышку і дазволіў у Цэнтральным парку разгарнуцца святу летняга сонцавароту – пад зводам неверагоднай, двайной вясёлкі!
23-24 чэрвеня 2019 года вакальны ансамбль “Пралескі” Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры прыняў удзел у народным свяце Купалле ў Літве. У маляўнічым месцы пад Клайпедай мясцовае беларускае таварыства “Крыніца” штогод праводзіць свята летняга сонцавароту, збіраючы разам сяброў арганізацыі і запрашаючы сяброў.