22 лютага 2023 года ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) беларусы Даўгаўпілса традыцыйна пісалі дыктант па беларускай мове, прымеркаваны да Міжнароднага дня роднай мовы. У рэжыме анлайн падключыліся партнёры з Рыгі, Ліепаі, Екабпілса, а таксама з Літвы і Эстоніі.