2 верасня 2023 года ў Екабпілсе адбыўся VI фестываль “Свята бульбы”, арганізаваны Екабпілскім беларускім таварыствам “Спатканне”. У традыцыйным асеннім свяце ўдзельнічалі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Даўгаўпілскага гарадскога самаўпраўлення.
Ансамблі Цэнтра беларускай культуры ўдзельнічаюць у “Свяце бульбы” штогод, з самага першага канцэрта. Акрамя музычных выступленняў удзельнікі прадстаўлялі стравы беларускай нацыянальнай кухні. У гэты раз у Екабпілсе выступалі танцавальны ансамбль “Лянок” і харавая капэлла “Спадчына”, а на дэгустацыю падрыхтавалі калдуны – бульбяныя піражкі з мясным начыненнем.
На VI фестывалі “Свята бульбы” у Екабпілсе спявалі калектывы з Екабпілса, Рыгі, Ліваны, Вісагінаса. Удзельнікі атрымалі ў падарунак каляндары з рэцэптамі бульбяных страў.
Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры шмат гадоў плённа супрацоўнічае з Екабпілскім беларускім таварыствам “Спатканне”, а яно ансамбль “Завіруха” прыме ўдзел у XIII Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры