14 студзеня 2026 года ў Фарштадскай культурнай прасторы Цэнтра нацыянальных культур (вул. Відзэмес, 41а) адбылася творчая вечарына паэта і барда Анатоля Галера “Вершы як адлюстраванне душы”, прымеркаваная да 75-гадовага юбілею.
Творчасць, каханне, гумар і сатыра, пейзажная лірыка, філасофія жыцця - такія тэмы знайшлі адлюстраванне ў прагучалых вершах і песнях А. Галера. Аўтар з захапленнем расказаў пра свой жыццёвы і творчы шлях, чытаў свае вершы і выконваў песні.
Музычным падарункам прагучалі песні на словы паэта ў выкананні салістаў Аляксея Прывалава і Святланы Трафімавай, дуэтаў Алены Віткевіч і Валерыя Ермачэнкі, Рэгіны Родзікавай і Таццяны Багданавай, ансамбля беларускай народнай песні “Купалінка”.
Літаратурна-музычная вечарына “Вершы як адлюстраванне душы” прайшла з аншлагам і сабрала шматлікіх аматараў паэтычнага слова. Паэта цёпла павіншавалі арганізатары мерапрыемства, прадстаўнікі даўгаўпілскіх пісьменніцкіх і грамадскіх арганізацый.
Арганізатар – Цэнтр нацыянальных культур установы “Палац культуры Даўгаўпілса” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/802-dzejnieka-anatolija-gallera-radosais-vakars-pulceja-kuplu-apmekletaju-skaitu#sigProId54cba9009e
Дадатковая інфармацыя:
Цэнтр нацыянальных культур
установы “Палац культуры Даўгаўпілса”,
тэл.: +371 20374840

