У чацвер, 27 сакавіка 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрыецца персанальная выстава карцін маладой даўгаўпілскай мастачкі Надзеі Мядзвецкай “Горад. Каты. Вясна”.
Надзея Мядзвецкая родам з Рыгі, але жыве ў Даўгаўпілсе ўжо шмат гадоў. Маляваннем захапляецца са школьнай парты. Навыкі жывапісу атрымала ў мастацкай школе Saules, а таксама вучыцца ў брата, прафесійнага мастака.
Працуе ў стылі рэалізму. Піша на палатне, у асноўным акрылам (часам алеем) пейзажы і партрэты. Малюе шаржы і тэматычныя паштоўкі.
Надзея Мядзвецкая мае беларускія карані па лініі бацькі. У ЦБК выстаўляецца ўпершыню. Увазе аматараў жывапісу будуць прадстаўлены гарадскія краявіды, партрэты, мініяцюры і любімыя аўтарам коцікі.
Наведаць выставу М. Мядзвецкай “Горад. Каты. Вясна” можна будзе да 28 мая 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс).
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/738-baltkrievu-kulturas-centra-tika-atklata-pavasara-izstade#sigProId292667eb07
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.