Друкаваць

Паэтка Таццяна Рускуле падзялілася “асколкамі ўспамінаў”

29 лістапада 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры прайшоў творчы юбілейны вечар паэткі, члена Саюза пісьменнікаў Расіі і рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі Таццяны Рускулэ. Аўтар прадставіла чытачам новы, ужо пяты па ліку, зборнік вершаў пад назвай“Воспоминаний осколки”.

  • Click to enlarge image 01_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 02_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 03_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 04_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 05_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 06_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 07_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 08_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 09_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  • Click to enlarge image 10_t.ruskule_29.11.2016.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/93-291116-2?print=1&tmpl=component#sigProId351a3b0fac

Імя Таццяны Рускулэ добра знаёма знатакам паэзіі. З'яўляецца членам Саюза пісьменнікаў Расіі і Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі. Прымала ўдзел у літаратурна-паэтычных конкурсах і фестывалях у Латвіі, Эстоніі, Германіі. Друкуецца ў альманахах «Русло» і «Резекне», газетах і партале www.stihi.ru . У вершах Т.Рускулэ прасочваецца тонкая філасофская нітка, а любоўная лірыка працята як радасцю, так і сумам.

Першы зборнік вершаў «С любовью от Анны» выйшаў у 2007 годзе. Затым з'явіліся на свет кнігі «По улицам расхлёстанных дождей» (2008), «Колыбельная для мамы» (2010), «За гранью сна» (2012). Зборнік «Воспоминаний осколки» паэтка прысвяціла памяці сваіх бацькоў, бо ў жыцці няма нікога бліжэй і даражэй, чым родныя людзі.

Юбілейная вечарына пачалася з узнагароды. Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская, павіншаваўшы паэтку з юбілеем, уручыла Таццяне Рускулэ падзячную грамату Даўгаўпілскай гарадской думы - за актыўны удзел у грамадскай дзейнасці Даўгаўпілса, творчыя дасягненні і ў сувязі з 50-годдзем. 

На творчым вечары гучалі праніклівыя вершы Таццяны Рускулэ. Сустрэчу аўтара з чытачамі музычна ўпрыгожыў вакальны ансамбль сеньёраў «Спадчына», які праспяваў песні на рускай і беларускай мовах.

Віншаванні з юбілеем і новым зборнікам гучалі з вуснаў паэтаў Паўла Плотнікава і Яўціхія Канаплёва, паэтак Людмілы Вілюмы і Настассі Сазанковай, мастачкі Марыі Сафронавай, члена таварыства «Уздым» Валянціны Анікінай. А паэт Яўген Голубеў прысвяціў Таццяне Рускулэ верш «Ангел».

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306