У Беластоку прайшло ХХХХ Свята беларускай культуры
Друкаваць

У Беластоку прайшло ХХХХ Свята беларускай культуры

7-8 чэрвеня 2025 года творчыя калектывы “Паўлінка” і “Пралескі” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства прынялі ўдзел у двух святочных канцэртах у Польшчы.

Першы канцэрт прайшоў суботнім вечарам у маляўнічай вёсцы Мацковічы Падляскага ваяводства. У мясцовым доме культуры сабраліся ўсе жыхары наваколля, каб далучыцца да беларускай песеннай культуры.

На наступны дзень, у нядзелю, адбыўся маштабны канцэрт 40-га Свята беларускай культуры. На плошчы каля драматычнага тэатра была ўстаноўлена вялікая сцэна, на якой вакальныя і танцавальныя ансамблі змянялі адзін аднаго пад апладысменты шматлікіх гледачоў.

Адным з першых выступіў вакальны ансамбль “Пралескі” (мастацкі кіраўнік Анастасія Лукашэнак), выканаўшы песні на беларускай і латышскай мовах. У сваю чаргу тэатральная студыя “Паўлінка” (мастацкі кіраўнік Інэса Казлоўская) прадставіла польскім слухачам акапэльнае выкананне народных песень Палесся. Пад іх забіяцкую песню сольны танец Марыны Медунецкай (мастацкі кіраўнік танцавальнага ансамбля “Лянок”) дадаў экспрэсіі выступу. Гледачы праводзілі самадзейных артыстаў з Даўгаўпілса шчодрымі апладысментамі.

Паездка ў Беласток умацавала плённае супрацоўніцтва Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства і Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. З візітам у адказ ансамбль з Беластока восенню прыедзе на Міжнародны фестываль “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”.

  • Click to enlarge image 01_Belostok_Paulinka_8.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 02_Beloskok_7.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 03_Belostok_7.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 04_Belostok_7.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 05_Belostok_7.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 06_Belostok_8.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 07_Belostok_8.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 08_Belostok_7.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 09_Belostok_8.06.2025.jpg
  • Click to enlarge image 10_Belostok_7.06.2025.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/764-belostoka-notika-xxxkh-baltkrievu-kulturas-svetki?print=1&tmpl=component#sigProId0a1d145647

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры