1 сакавіка 2025 года, у першы дзень вясны, на плошчы Віенібас прайшло народнае гулянне “У чаканні вясны”, арганізаванае Домам адзінства, у якім актыўны ўдзел прынялі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры (ЦБК) Дома адзінства.
У зборным канцэрце творчыя калектывы ЦБК – ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, тэатральная студыя “Паўлінка” паказалі народныя традыцыі правадоў зімы, сустрэчы вясны і святкавання Масленкі.
У яркіх народных строях з атрыбутамі вясновага свята – колам з рознакаляровымі стужкамі, самаробнымі птушачкамі на шасце і музычнымі інструментамі, артысты прайшлі па вуліцы Рыгас на плошчу Віенібас. Са сцэны звонка і весела гучалі народныя песні-вяснянкі, песні провадаў зімы. Жартоўная гульня з навучаннем танцу “польцы” пазабавіла публіку. З задавальненнем гледачы частаваліся традыцыйным печывам беларусаў – “хрустамі”.
Народнае гулянне на плошчы Віенібас дало ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з традыцыямі сустрэчы вясны ў розных культурах – латышскай, латгальскай, рускай, беларускай, польскай і яўрэйскай.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/732-tautas-svetkos-demonstreja-baltkrievu-maslankas-trad-cijas?print=1&tmpl=component#sigProId7df01836a0
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.