У Даўгаўпілсе прайшла VI канферэнцыя “Беларускія чытанні”
Друкаваць

У Даўгаўпілсе прайшла VI канферэнцыя “Беларускія чытанні”

21 лютага 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства адбылася VI Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.

У канферэнцыі прынялі ўдзел вучоныя, даследчыкі, гісторыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі, якія вывучаюць гісторыю беларускай дыяспары Латвіі і латвійска-беларускія культурныя і гістарычныя сувязі. У трох тэматычных блоках: лінгвістыка, мінулае, асобы ў часе, было прадстаўлена 10 дакладаў.

Лінгвістыка: Міраслаў Янковяк (Прага, Чэхія) “Як размаўляюць беларусы Латвіі. Канцэпцыя папулярна-навуковай кніжкі” і Лілія Плыгаўка (Вільнюс, Літва) “Лінгвадыдактычны патэнцыял стратэгій вывучэння беларускай мовы для дарослых з досведу выкладання”.

Мінулае: Мілана Другавейка (Рыга) “Беларускі працэс (1924 год) у дакументах Нацыянальнага архіва Латвіі” і Максім Каралёў (Варшава, Польшча) “Беларускі працэс у эга-дакументах”.

Асобы ў часе: даследчыкі з Даўгаўпілса – Інэса Казлоўская “Дзвінскі перыяд паэта Уладзіміра Жылко”; Жанна Раманоўская “Вопыт факсімільнага выдання кніг Вольгі і Сяргея Сахаравых”; Іосіф Рочка “Забытыя яўрэйскія імёны ў гісторыі Даўгаўпілса і Беларусі”; Інэта Яноўска “Асабісты архіў журналіста і паэта Зянона Бурага ў фондах Даўгаўпілскага мастацкага і краязнаўчага музея”; Галіна Іванова “Беларускія карані ў лёсе Гераіды Багданавай”; а таксама Андрусь Татур (Рыга) “Месцы памяці беларусаў у Рызе: даследаванне некропаля”.

Традыцыйна па матэрыялах канферэнцыі “Беларускія чытанні” будзе выдадзены друкаваны зборнік.

Мерапрыемства арганізавана Цэнтрам беларускай культуры ўстановы “Дом адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

  • Click to enlarge image 01_Konference_21.02.2025.JPG
  • Click to enlarge image 02_Konference_Miraslau_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 03_Konference_21.02.2025.JPG
  • Click to enlarge image 04_Konference_21.02.2025.JPG
  • Click to enlarge image 05_Konference_21.02.2025.JPG
  • Click to enlarge image 06_Konference_21.02.2025.JPG
  • Click to enlarge image 07_Konference_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 08_Konference_diktouka_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 09_Konference_Diktant_21.02.2025.jpg
  • Click to enlarge image 10_Konference_Diktant_21.02.2025.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/730-daugavpil-notika-vi-konference-baltkrievu-las-jumi?print=1&tmpl=component#sigProIdf378a3d81e

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.