18 студзеня 2025 года ў Рызе, у Доме недзяржаўных грамадскіх арганізацый, прайшло свята “Зімовыя святкі”, у якім выступілі тры ансамблі Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
“Зімовыя святкі” у Рызе арганізавала Латвійскае таварыства беларускай культуры “Вытокі” (старшыня Таіса Бачкарова), з якім Цэнтр беларускай культуры звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва.
На фестывалі выступілі 8 беларускіх аматарскіх ансамбляў з усіх рэгіёнаў Латвіі: “Вытокі” (Рыга), “Журавінка” (Вентспілс), “Мара” (Ліепая), “Завіруха” (Екабпілс), “Лянок”, “Пралескі” і “Спадчына” (Даўгаўпілс).
Тры творчыя калектывы ЦБК: танцавальны ансамбль “Лянок” (кіраўніца Марына Медунецкая), харавая капэла “Спадчына” (кіраўнік Сяргей Братусеў), вакальны ансамбль “Пралескі” (кіраўніца Анастасія Лукашэнак) падрыхтавалі яркую, цікавую праграму.
Фестываль “Зімовыя святкі” быў арганізаваны ўпершыню, прайшоў з аншлагам. Гэта стала тэмай для абмеркавання ідэі зрабіць яго традыцыйным, каб у Рызе з'явіўся штогадовы фестываль беларускай культуры.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/724-festivals-ziemas-svetki-pirmo-reizi-notika-r-ga?print=1&tmpl=component#sigProIdb28299e2fa
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.