Далёкае і блізкае спалучылася на выставе Аляксея Касінца
Друкаваць

Далёкае і блізкае спалучылася на выставе Аляксея Касінца

14 студзеня 2025 года Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) новы творчы год адкрыў персанальнай выставай карцін ліепайскага самадзейнага мастака Аляксея Касінца “Далёкае і блізкае”.

Аляксей Касінец родам з в. Гаршчэўшчына (Віцебская вобласць, Беларусь). У 1970-я гады па размеркаванні прыехаў працаваць у Ліепаю, дзе і асталяваўся. Маляваннем захапляецца са школьных гадоў, але сур'ёзна займацца жывапісам пачаў толькі на пенсіі. Піша ў стылі рэалізму, маслам, на палатне ці кардоне.

Гэта трэцяя выстава А. Касінца ў Даўгаўпілсе: карціны ўжо выстаўляліся на фестывалі “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе” у 2023 годзе, а таксама ў Дзённым цэнтры “Saskarsme” у 2024 годзе.

На выставе прадстаўлена каля 30 карцін, сярод якіх пейзажы, нацюрморты і партрэты. Аўтар з любоўю прадэманстраваў свае работы, на якіх адлюстраваны дарагія сэрцу мясціны як у Беларусі, так і ў Латвіі, расказаў аб сваім жыццёвым і творчым шляху.

З адкрыццём выставы мастака павіншавалі кіраўніца ЦБК Жанна Раманоўская, даўгаўпілскія мастакі Вэлта Лоцэ і Пётр Лаўрэнаў, госці вечара. Музычны падарунак падрыхтавала харавая капэла “Спадчына” (кіраўнік Сяргей Братусеў), якая выканала тэматычныя песні на беларускай мове.

Наведаць выставу А. Касінца “Далёкае і блізкае” можна будзе да 21 сакавіка 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс) з 9.00 да 17.00 (па працоўных днях).

Сардэчна запрашаем!

  • Click to enlarge image 01_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 02_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 03_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 04_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 05_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 06_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 07_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 08_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 09_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 10_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 11_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 12_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 13_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 14_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  • Click to enlarge image 15_A.Kosinec_14.01.2025.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/722-talums-un-tuvums-savijies-alekseja-kosineca-gleznu-izstade?print=1&tmpl=component#sigProIddfc12e8613

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.