Свята беларускага арнаменту: расшыфроўваем калядныя ўзоры
Друкаваць

Свята беларускага арнаменту: расшыфроўваем калядныя ўзоры

14 снежня 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках цыкла “Зімовыя радасці” прайшло свята беларускага арнаменту “Калядныя матывы”.

У гасцях у Цэнтра беларускай культуры пабывалі дзіцячая студыя “Аколіца” з Дагды і жыхары Даўгаўпілса.

З цікавасцю яны праслухалі расказ кіраўніцы Цэнтра беларускай культуры Жанны Раманоўскай аб традыцыях і глыбокім сэнсе беларускага арнаменту, разглядаючы іх на нацыянальных беларускіх строях.

Метадыст ЦБК Марыя Памецька пазнаёміла гасцей з каляднымі матывамі арнаментаў і элементамі вышыўкі крыжыкам. У якасці прыкладу прадэманстравала сваю вышыўку – знак Каляды. На калядных ручніках Каляду вышывалі ў выглядзе жаночай постаці або пеўня як абярэг ад нячыстай сілы. А ўзор Дзеда Мароза вышывалі на коўдрах, каб мароз не дастаў пад пакрывалам ні малых, ні старых, ні хатніх жывёл, ні пасевы.

Кіраўніца праектаў ЦБК Анастасія Бароўская навучыла ўсіх жадаючых рабіць саламянага павука-абярэга і папяровую паштоўку-выцінанку.

З азартам усё адгадвалі загадкі і ўдзельнічалі ў рухомых народных гульнях “Капялюш” і “Ведзьміна мятла”.

У працэсе ўсяго свята госці знаёміліся з беларускай мовай і вывучылі некалькі беларускіх слоў.

У знак удзячнасці юныя выканаўцы “Аколіцы” артыстычна праспявалі беларускую народную песню “Ох, і сеяла Ульяніца лянок”.

Цыкл мерапрыемстваў “Зімовых радасцяў” у ЦБК працягнецца 20 снежня, у пятніцу, аглядам калядных паштовак “Зюзі на вушка”. З 17.00 да 18.00, на скрыжаванні вул. Рыгас і Алеяс, каля святочна ўпрыгожанай аркі, Зюзя чакае дзетвару з каляднымі паштоўкамі і вершыкамі.

  • Click to enlarge image 01_Arnament_Akolica_14.1224.jpg
  • Click to enlarge image 02_Arnament_Akolica_14.12.24.jpg
  • Click to enlarge image 03_Arnament_14.12.24.jpg
  • Click to enlarge image 04_Arnament_14.12.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_Arnament_14.12.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/716-baltkrievu-ornamenta-svetki-iepazinamies-ar-ziemassvetku-rakstiem?print=1&tmpl=component#sigProIdd779c504d2

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.