Беларусы гатуюць дранікі, а палякі placki ziemniaczane
Друкаваць

Беларусы гатуюць дранікі, а палякі placki ziemniaczane

20 лістапада 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства гасцявалі выхаванцы і педагогі дзіцячай студыі “Польская хатка” Цэнтра польскай культуры Дома адзінства. Госці весела і актыўна даследавалі падобныя і разнастайныя элементы ў польскай і беларускай культурах.

Удзельнікі “Польскай хаткі” упершыню былі ў Цэнтры беларускай культуры (ЦБК), таму ўсё ў новай культуры выклікала непадробленую цікавасць: беларускія нацыянальныя касцюмы, сувенірныя лялькі, музейная экспазіцыя “Беларуская хатка”, музычныя інструменты.

Як аказалася, у беларускай і польскай мовах шмат сугучных і зразумелых слоў, напрыклад, “дзякуй”. Нямала падобных слоў дзеці знайшлі ў назвах прадуктаў, вывучаючы працэс прыгатавання традыцыйнай стравы беларусаў – дранікаў, а таксама журавінавага морсу і цукерак. Этымалогія назвы “дранікі” выклікала пытанні і здзіўленне: слова звязана з дзеяннем – надзіраннем бульбы, а не з самім прадуктам – бульба (па-беларуску), ziemniaki (па-польску), kartupeļi (па-латышску). Новыя веды замацавала дэгустацыя дранікаў са смятанай.

Праз даследаванні і гульню выхаванцы “Польскай хаткі” лёгка далучаліся да беларускай культуры і без перакладу адгадвалі загадкі, слухалі народную казку “Ліса і Журавель”, удзельнічалі ў гульні “Каляпюш”, ігралі ў імправізаваным аркестры.

Лялька-абярэг з беларускім арнаментам, вырабленая ўручную ў ЦБК, будзе нагадваць кожнаму ўдзельніку “Польскай хаткі” аб знаёмстве з традыцыямі беларусаў.

  • Click to enlarge image 01_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_Polu_berni_20.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_Polu_berni_20.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_Polu_berni_20.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  • Click to enlarge image 8_Polu_berni_21.11.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/709-baltkrievi-gatavo-dranikus-bet-poli-placki-ziemniaczane?print=1&tmpl=component#sigProIde62f131917

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры