6 лістапада 2024 года ў Цэнтры польскай культуры Дома адзінства прайшла вечарына памяці кампазітара, дырыжора, педагога Генрыха Галіцкага, у якім прыняла ўдзел дзіцячая студыя “Скарбніца” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Генрых Галіцкі (1930-2018) унёс значны ўклад у развіццё музычнай адукацыі ў Латгаліі, падрыхтаваўшы маладых настаўнікаў музыкі і дырыжораў.
Дзіцячай студыі “Скарбніца” быў аказаны гонар сваім выступленнем адкрыць канцэрт. Юныя выканаўцы праспявалі “Прыляціць вясной сарока” на словы Станіслава Валодзькі, музыку Г. Галіцкага.
На канцэрце таксама прагучалі песні на словы Антона Кукойса, Віктара Аўсепяна, Аляксея Гузіка і Станіслава Валодзькі, музыку да якіх напісаў Г. Галіцкі.
На вечары была прадстаўлена фотавыстава аб дзейнасці Г. Галіцкага з фондаў Даўгаўпілскага і Краслаўскага музеяў, а прэзентацыю падрыхтавалі супрацоўнікі Цэнтра польскай культуры.
Ініцыятарам і вядучым вечара памяці быў паэт С. Валодзька, які шмат гадоў плённа супрацоўнічаў з кампазітарам Г. Галіцкім.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры