Новы творчы сезон ЦБК адкрыў юбілейны канцэрт “Пралесак”
Друкаваць

Новы творчы сезон ЦБК адкрыў юбілейны канцэрт “Пралесак”

7 верасня 2024 года, у рамках адкрыцця новага творчага сезона, у канцэртнай зале Дома адзінства з аншлагам прайшоў юбілейны канцэрт “Ансамблю “Пралескі” – 10!”, арганізаваны Цэнтрам беларускай культуры Дома адзінства.

Вакальна-інструментальны ансамбль “Пралескі” быў створаны ў Цэнтры беларускай культуры ў 2014 годзе, аб'яднаўшы аматарак спеваў. Пад кіраўніцтвам прафесійнага педагога і спявачкі Анастасіі Лукашэнак самадзейны калектыў прымаў удзел у самых значных культурных падзеях краіны: Уселатвійскім свяце песні і танца, Міжнародным фестывалі нацыянальных меншасцей Латвіі. Народныя і фальклорныя, сучасныя і аўтарскія песні ў выкананні маладзёжнага калектыву “Пралескі” гучалі на канцэртных пляцоўках Латвіі, Літвы, Эстоніі і Беларусі.

Аснову суботняга святочнага канцэрта склаў рэпертуар ансамбля “Пралескі”, таленавіта выкананы першым і цяперашнім саставам пад акампанемент скрыпкі і акардэона. Канцэртная праграма складалася як з добра вядомых, так і прэм'ерных нумароў, змяняючы састаў выканаўцаў ад нумара да нумара.

Падзячнай граматай і кветкамі аматарскі калектыў цёпла павіншавала намесніца кіраўніка Дома адзінства Сандра Маскалёва. Творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына” і дзіцячая студыя “Скарбніца” песнямі і танцамі таксама павіншавалі юбіляраў.

Кульмінацыяй свята стала ўручэнне ўсім удзельніцам ансамбля “Пралескі” падзячных грамат і падарункаў.

  • Click to enlarge image 01_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 02_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 03_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 04_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 05_Kupalinka_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 06_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 07_Spadcina_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 08_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 09_Praleski_7.09.2024.jpg
  • Click to enlarge image 10_Praleski_7.09.2024.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/701-baltkrievu-kulturas-centra-jauna-radosa-sezona-tika-atklata-ar-praleski-jubilejas-koncertu?print=1&tmpl=component#sigProIdf0dbbd0d01

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.