26 снежня 2023 года ў “Доме Адзінства” прайшло каляднае свята, арганізаванае Даўгаўпілскім латышскім таварыствам, у якім беларускія калядныя традыцыі прадставілі самадзейныя артысты Цэнтра беларускай культуры.
Традыцыйнае каляднае свята з запрашэннем партнёраў з нацыянальна-культурных арганізацый штогод арганізоўвае Даўгаўпілскае латышскае таварыства. Яго старшыня Лівія Янкоўская, павіншаваўшы сяброў і гасцей з Калядамі і надыходзячым Новым годам, адзначыла вялікую каштоўнасць такіх сустрэч, якія садзейнічаюць культурнаму абмену і захаванню традыцый.
У святочна ўпрыгожанай канцэртнай зале Дома Адзінства ў гасцях у Даўгаўпілскага латышскага таварыства сабраліся творчыя калектывы Цэнтра рускай культуры, Цэнтра беларускай культуры, Украінскага таварыства “Мрыя”, Польскага таварыства “Промень”, прадставіўшы ў канцэртных нумарах сваю культуру.
Беларускія пераапранутыя: Каза, Гаспадыня, Суманоша, Калядная зорка, Варажбітка, Ліса, Дзед унеслі яркую нотку ў святочную атмасферу. Невялікая тэатральная пастаноўка з песнямі, танцамі, варажбой, якая раскрывае традыцыйныя абрады святкавання Каляд у беларусаў, нікога не пакінула абыякавым. Гледачы актыўна падтрымлівалі калядных герояў апладысментамі.
Песні і танцы, жарты і гульні, няспешныя размовы пад музыку інструментальнага аркестра – калядны баль у Даўгаўпілскім латышскім таварыстве падарыў усім святочны настрой.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры