Друкаваць

Студзеньскі мароз не перашкодзіў беларускім Калядам

Субота 7 студзеня 2017 года выдалася сонечнай і марознай, слупок тэрмометра апусціўся да адзнакі мінус 25 градусаў. Аднак гэта не пашкодзіла беларусам Даўгаўпілса сабрацца ў Доме Адзінства, каб цёпла і радасна правесці святкаванне Каляд і пазнаёміць жыхароў горада са сваімі традыцыямі. Цэнтр беларускай культуры падрыхтаваў цікавую праграму для дзяцей горада, якая ўключала ў сябе як творчую майстэрню, так і вясёлае, тэатралізаванае інтэрактыўнае прадстаўленне.

  • Click to enlarge image 01_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 02_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 03_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 04_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 05_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 06_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 07_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 08_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 09_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 10_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 11_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 12_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 13_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 14_kaljadi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 15_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 16_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 17_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 18_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 19_kaladi_7.01.2017.jpg
  • Click to enlarge image 20_kaladi_7.01.2017.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/104-090117?print=1&tmpl=component#sigProId3f401a6112

У гадавым коле народных абрадаў і святаў Каляды спрадвеку займаюць першае месца. З усталяваннем хрысціянства Каляды прымеркаваны да рэлігійных святаў Нараджэння Хрыстова і Вадохрышча. У Беларусі хрысціянская абрадавасць святкавання Каляд цесна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі. Абавязковы атрыбут свята – хаджэнне па хатах калядоўшчыкаў у касцюмах Казы, Мядзведзя, Кабылкі або Цыганкі з песнямі, гульнямі, гаданнем. 

7 студзеня ў Доме Адзінства даўгаўпілчане знаёміліся з беларускімі традыцыямі святкавання Каляд. У майстэрнях дзеці і дарослыя выраблялі калядныя паштоўкі і сувеніры з элементамі ажурнага выразання з паперы (выцінанка), станавіліся ўдзельнікамі тэатралізаванага дзейства.

На святочнае мерапрыемства людзі прыходзілі сем’ямі, з дзяцьмі і ўнукамі. Многія падтрымалі тэматыку свята і прыходзілі ў касцюмах і масках, так што стваралася адчуванне сапраўдных Каляд з жартамі, песнямі і карагодамі. 

Абавязковы персанаж калядоўшчыкаў - Каза. Па павер'ях, Каза выганяе з хаты нячыстую сілу, спрыяе багатаму ўраджаю і прыбытку гаспадарам. А для гэтага яны павінны задобрыць Казу і калядоўшчыкаў рознымі пачастункамі і манеткамі. У гэты дзень жыхары горада змаглі паглядзець, як Каза з каляднай звяздой засявае збожжам хату з пажаданнямі дабрабыту і багацця; як гаспадыня Лявоніха сустракае калядоўшчыкаў; маглі патанцаваць з Лявонам і падыграть яму на бубнах; маглі павадзіць карагоды з Зайчыкам; адгадваць загадкі з Лясуном і Мядзведзем. Цыганка гадала па руцэ і прадказвала ўдалы год, перамены да лепшага і дастатак.

Дзеці з радасцю сустрэлі Дзеда Мароза са Снягуркай, якія частавалі іх салодкімі падарункамі за прачытаны верш або выкананую песню. Усе удзельнікі беларускіх Каляд з задавальненнем спявалі навагоднія песні, вадзілі карагоды, цікава і весела правялі час з Цэнтрам беларускай культуры і прадстаўнікамі вялікай беларускай дыяспары Даўгаўпілса.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Інэса Казлоўская, кіраўніца тэатральнай студыі «Паўлінка»,

т. 654 24695, 22010006, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306