Друкаваць

Беларусь запрасіла суайчыннікаў на творчую стажыроўку

З 20 па 26 кастрычніка 2016 года ў г.Мінску праходзіла творчая стажыроўка кіраўнікоў замежных беларускіх непрафесійных (аматарскіх) калектываў мастацкай творчасці на базе ўстаноў адукацыі ў сферы культуры і прафесійных калектываў мастацкай творчасці Беларусі “Асаблівасці беларускай традыцыйнай  культуры ў практыцы работы беларускага замежжа”, арганізаваная Рэспубліканскім цэнтрам нацыянальных культур (РЦНК) і беларускім таварыствам па сувязях з суайчыннікамі за мяжой “Радзіма” пры садзейнічанні Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь.

  • Click to enlarge image 151216_01.jpg
  • Click to enlarge image 151216_02.jpg
  • Click to enlarge image 151216_03.jpg
  • Click to enlarge image 151216_04.jpg
  • Click to enlarge image 151216_05.jpg
  • Click to enlarge image 151216_06.jpg
  • Click to enlarge image 151216_07.jpg
  • Click to enlarge image 151216_08.jpg
  • Click to enlarge image 151216_09.jpg
  • Click to enlarge image 151216_10.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/home/11-newsru/100-151216?print=1&tmpl=component#sigProId0bb27f1bfb

Асноўныя заняткі праходзілі на базе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. На стажыроўку з’ехаліся прадстаўнікі з Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Малдовы, Арменіі, Італіі. Латвію прадстаўлялі метадыст даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Марыя Памецька і актыўны член культурна-асветніцкага таварыства “Уздым” Валянціна Ліпінская. Праграма курсаў была надзвычай насычанай і цікавай. Група з 15 навучэнцаў кожны дзень павышала ўзровень творчага майстэрства на лекцыях, семінарах, практычных уроках, на якіх працавалі над стылем выканання калядных, вясновых, вясельных і іншых абрадавых песень, асвойвалі методыку работы ў фальклорных калектывах розных узростаў і прынцыпы арганізацыі і правядзення фальклорных фесываляў; на майстар-класах па вырабу беларускай абрадавай лялькі-мотанкі, па вырабу старадаўніх духавых інструментаў, па тэхніцы роспісу па дрэву.

Надзвычай прадуктыўнымі, пазнавальнымі і захапляльнымі былі майстар-класы па практыцы работы ў фальклорным ансамблі “Грамніцы” пад кіраўніцтвам прафесара кафедры народнапесеннай творчасці, дацэнта Уладзіміра Зяневіча, у ансамблі танца, музыкі і песні “Талака” і “Раме” пад кіраўніцтвам дацента, кандыдата культуралагічных навук Вячаслава Калацэя, у ансамблі “Этнасуполка” (выкладчыца Таццяна Пладунова) і інш.. А выкладчык дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Мікалай Козенка не толькі знаёміў з тэорыяй і лексікай беларускіх побытавых танцаў, але і на практыцы вучыў танцаваць “Беларускую польку”, “Мядоцкую польку”, “Лявоніху”, “Крыжачок”, “Каханачку” і іншыя танцы. Усе настолькі захапляліся магіяй танца, развучваннем разнастайных элементаў, што не заўважалі, як пралятаў час заняткаў і танцавалі ў прамым сэнсе “да сёмага поту”.

         Акрамя навучальных заняткаў было яшчэ вельмі шмат надзвычай цікавых выязных мерапрыемстваў:

-          сумесная рэпетыцыя з народным фальклорным ансамблем “Вербіца” Палаца культуры МАЗ (мастацкі кіраўнік Аляксандр Свірскі), якая прайшла ў вельмі цёплай, сяброўскай атмасферы і цесных зносінах з артыстамі;

-          экскурсія ў музей старажытнай беларускай культуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якую бліскуча правёў дырэктар установы Барыс Лазука, і дзе ўсе мелі магчымасць сутыкнуцца з гісторыяй, дакрануцца да старажытных слуцкіх паясоў, паслухаць сапраўдныя шматвекавыя спевы ў сценах музея ў выкананні бескарыслівых памочнікаў музея і знаўцаў даўніны;

-          экскурсія ў Храм Усіх Святых, які ўразіў сваёй веліччу і нагадаў аб тым, што толькі памяццю аб былым і шанаваннем тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу светлую будучыню, жыве чалавек;

-          экскурсія па цудоўнаму Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру оперы і балета;

-          і, вядома ж, наведванне жамчужыны Мінска, храма навукі – Нацыянальнай бібліятэкі.

Тут жа адбылося ўручэнне сертыфікатаў прайшоўшым навучанне на курсах і падвядзенне вынікаў стажыроўкі, абмен уражаннямі, абмеркаванне планаў на будучыню, у тым ліку магчымасць трапіць на такія ж курсы ў наступны раз і ўдзельнічаць у III Фестывалі мастацтваў беларусаў свету, аб чым казалі дырэктар РЦНК Вольга Антоненка і спецыяліст Міністэрства культуры Алег Скарына.

А з прагляду фольк-оперы “Адвечная песня” па аднайменнай п’есе Янкі Купалы ў Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургіі многія выходзілі са слязамі на вачах, да таго ж яшчэ зносіны “ужывую” з акцёрамі трупы пасля спектакля заставілі вельмі вялікае ўражанне.

Нядзеля творчай стажыроўкі ў гасціннай сталіцы Беларусі – Мінску, праляцела як адно імгненне. Усе аднагрупнікі так пасябравалі за такі кароткі час, што не жадалі расставацца і пры развітанні не хавалі слёз – слёз радасці ад знаёмства і слёз горычы ад сумнага моманту развітання, абменьваліся сувенірамі, адрасамі і візіткамі, з надзеяй гаварылі “да скорай сустрэчы” на наступных курсах і фестывалях у такой любімай і дарагой серцу роднай Беларусі, у гасцінным, стаўшым ужо родным Мінску. Як адзначае метадыст ЦБК Марыя Памецька, падобнае павышэнне кваліфікацыі ва ўстановах культур на этнічнай Радзіме вельмі важна і неабходна, бо будзе садзейнічаць паляпшэнню якасці праводзімай работы з беларускай дыяспарай, папулярызацыі беларускай культуры ў Латвіі, умацаванню культурных сувязей дзвюх краін.

Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры выказвае шчырую падзяку за прадстаўленую магчымасць прайсці творчую стажыроўку ў Мінску: Пасольству Рэспублікі Беларусь у Латвіі, Міністэрству культуры Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўнай установе культуры змешанага тыпу “Рэспубліканскі цэнтр нацыянальных культур”, Беларускаму таварыству па сувязах з суайчыннікамі “Радзiма”.   

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

Марыя Памецька, метадыст ЦБК,

т. 654 24695, 29811969, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306