Друкаваць

«Філасофія кахання» глыбока пранікла ў душу

23 лютага 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбыўся юбілейны творчы вечар, прысвечаны 70-годдзю шырока вядомага ў Даўгаўпілсе і за яго межамі паэта Паўла Плотнікава.

Павел Плотнікаў – паэт, перакладчык, член Саюза пісьменнікаў Расіі, член Рускай пісьменніцкай арганізацыі «Русло», член міжнароднай Асацыяцыі пісьменнікаў-публіцыстаў, пачэсны грамадзянін г.Віляны, аўтар пяці паэтычных зборнікаў «Мои перекрестки», «Вилянская мозаика», «Латгальская акварель» і інш.. Яго вершы публікуюцца ў газетах і часопісах Масквы і Санкт-Пецярбурга, Рэзекнэ і Даўгаўпілса, а таксама на сайце «Стихи.ру»

  • Click to enlarge image 250216_01.jpg
  • Click to enlarge image 250216_02.jpg
  • Click to enlarge image 250216_03.jpg
  • Click to enlarge image 250216_04.jpg
  • Click to enlarge image 250216_05.jpg
  • Click to enlarge image 250216_06.jpg
  • Click to enlarge image 250216_07.jpg
  • Click to enlarge image 250216_08.jpg
  • Click to enlarge image 250216_09.jpg
  • Click to enlarge image 250216_10.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/foto/32-250216?layout=default&print=1&tmpl=component#sigProIdd464a664c2

На фоне экрана, на якім дэманстраваліся слайды аб жыцці і творчасці Паўла Плотнікава, вядучая вечара Галіна Сантоцкая павіншавала юбіляра і перадала яму слова. П.Плотнікаў быў вельмі расхваляваны і негаваркі, коратка расказаў пра сябе, прачытаў некалькі сваіх патаемных вершаў. Кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская сказала шмат цёплых слоў, уручыўшы Паўлу Плотнікаву букет і падзячную грамату ад Даўгаўпілскай гарадской думы за подпісам мэра горада Яніса Лачплесіса.

Віноўнік урачыстасці атрымаў таксама «Падзяку» ад Генеральнага консульства Республікі Беларусь (РБ) у Даўгаўпілсе і словы віншавання непасрэдна ад консула РБ Дзмітрыя Канстанцінава. Метадыст ЦБК Марыя Памецька коратка пазнаёміла ўсіх прысутных з біяграфіяй паэта і расказала аб некаторых цікавых і займальных фактах із яго жыцця.

А потым віншаванні пасыпаліся як з рога багацця: ад старшыні беларускага культурна-асветніцкага таварыства «Уздым» Людмілы Сіняковай, ад родных і знаёмых, ад паэтаў і мастакоў, ад творчых калектываў – ансамбля народнай песні «Купалінка» (выканаўшых, дарэчы, латгальскую народную песню «Розочка» у перакладзе П.Плотнікава, а таксама песню ўласнага сачынення), танцавальнага калектыва «Лянок», ансамбля «Спадчына» (дуэт Вэлты Лоцэ і Валерыя Кацегава). Усе гаварылі яму самыя цёплыя і душэўныя словы, уручалі кветкі і падарункі, чыталі яго вершы. А такіх было шмат, таму што зал ЦБК ледзь змясціў усіх жадаючых паслухаць пранікнёныя вершы і павіншаваць юбіляра. Павел Плотнікаў, які калісьці прафесійна займаўся музыкай і вакалам, таксама праспяваў дуэтам з В.Кацегавым раманс «Утро туманное». Бард і музыкант Алена Віткевіч выканала 3 песні на вершы П.Плотнікава, і ўсе слухалі яе, затаіўшы дыханне.

А калі Зінаіда Сіліня (член праўлення таварыства «Уздым») заспявала песню «А годы летят», то ўсе прысутныя яе дружна падхапілі і падпявалі. Такі нечаканы музычны падарунак ад усіх удзельнікаў сустрэчы расчуліў юбіляра да слёз. У канцы вечара нечаканы сюрпрыз у выглядзе ўсходняга танца паднесла Вэлта Лоцэ.

Вечар атрымаўся вельмі кранальным, душэўным, праніклівым. А ўсё таму, што сам П.Плотнікаў – у вышэйшай ступені душэўны, сціплы, спагадны, інтэллігентны, тактычны, светлы і мудры, неардынарны чалавек, які пастаянна штосьці шукае і знаходзіць. Як і яго вершы, пранізаныя наскрозь удзячнасцю і любоўю да жыцця, радасцю і болем, смуткам і перажываннямі, таму што праходзяць праз душу паэта і ідуць прама ў сэрцы чытачоў.