Друкаваць

У ЦБК прадстаўлена новая кніга паэта Яўгена Голубева

14 студзеня 2016 года ў даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры (ЦБК) адбылася прэзентацыя новай кнігі «Следов пленительная грусть» паэта Яўгена Голубева. Зала Цэнтра беларускай культуры ледзь змясціла ўсіх жадаючых паслухаць праніклівыя, філасофскія вершы Яўгена Голубева і павіншаваць паэта з выходам у свет новай кнігі – дзесятай па ліку.

  • Click to enlarge image 230216_01.jpg
  • Click to enlarge image 230216_02.jpg
  • Click to enlarge image 230216_03.jpg
  • Click to enlarge image 230216_04.jpg
  • Click to enlarge image 230216_05.jpg
  • Click to enlarge image 230216_06.jpg
  • Click to enlarge image 230216_07.jpg
  • Click to enlarge image 230216_08.jpg
  • Click to enlarge image 230216_09.jpg
  • Click to enlarge image 230216_10.jpg
  • Click to enlarge image 230216_11.jpg
  • Click to enlarge image 230216_12.jpg
  • Click to enlarge image 230216_13.jpg
  • Click to enlarge image 230216_14.jpg
  • Click to enlarge image 230216_15.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/foto/30-230216?layout=default&print=1&tmpl=component#sigProId0d240a3418

Як адзначыла кіраўніца ЦБК Жана Раманоўская, адкрываючы прэзентацыю, Яўгена Голубева паэтам зрабіла Беларусь. Менавіта ў беларускім горадзе Баранавічы, куда ён адправіўся служыць па размеркаванню, Яўген увайшоў у літаратурнае аб’яднанне, яго вершы пачалі публікаваць. У Баранавачах ён знайшоў сваю музу – Зінаіду, з якой яны разам крочаць па жыцці, выхаваўшы трох сыноў. Шмат гадоў Я.Голубеў з’яўляецца членам культурна-асветніцкага таварыства «Уздым».

Са знамянальнай падзеяй паэта павіншаваў консул Рэспублікі Беларусь у Даўгаўпілсе Дзмітрый Канстанцінаў, падкрэсліўшы магчымасць і каштоўнасць паэтычнага слова.

Шмат добрых слов сказалі Яўгену Голубеву калегі-літаратары. Гучалі песні пад гітару ў выкананні барда Алены Віткевіч, выконваў пад музыку вершы Анатолій Бойка.

Яўген Голубеў – член Саюза пісьменнікаў Расіі, Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў і публіцыстаў, кіраўнік асацыяцыі творчай інтэлігенцыі Даўгаўпілса DINA-ART, гісторык-краязнаўца, паэт, аўтар зборнікаў вершаў і кніг для дзяцей, редактар і укладальнік шэрагу паэтычных зборнікаў іншых аўтараў. Публікуецца ў газетах і часопісах Латвіі, Расіі, Беларусі, Балгарыі. Творы Яўгена Голубева перакладзены на беларускую, нямецкую, балгарскую, латышскую і латгальскую мовы. Падборкі яго вершаў уключаны ў паэтычныя зборнікі «Провинциальный альманах. Хронос», «Светоч», «Академия поэзии», «Русская поэзия Латгалии», «Дни поэзии», «Резекненский поэтический вестник 2007-2010», «Планета поэтов», «Письмена», «Знаки» і інш.. У часопісе «Капитал регион» выходзяць гісторыяграфічныя матэрыялы Я.Голубева аб найбуйнейшых дваранскіх радах Латгаліі. Вершы для дзяцей рэгулярна публікуюцца ў дзіцячым часопісе «Приветик!». У 2012 годзе ўзнагароджаны памятным медалём «А.С.Грибоедов 1795-1829»

Зборнік вершаў «Следов пленительная грусть» Яўгена Голубева выдадзены ў Даўгаўпілсе. Афарманне вокладкі выканаў сын паэта Аляксандр Голубеў. Рэдактар – Ірына Страздоніка-Плячко. Ілюстрацыі – Вольгі Коценевай, вёрстка – Ірыны Цыбы.

Творчая вечарына Яўгена Голубева ў ЦБК прайшла ў дзіўнай атмасферы душэўнай цеплыні і яднання з паэзіяй.