Друкаваць

Юбілейны вечар паэта Станіслава Валодзькі прайшоў з аншлагам

22 лістапада 2016 года ў Даўгаўпілсе з аншлагам прайшоў юбілейны творчы вечар «Мая пуцяводная нітка» члена Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў Станіслава Валодзькі, арганізаваны Даўгаўпілскім Цэнтрам беларускай культуры.

  • Click to enlarge image volodjko_01.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_02.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_03.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_04.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_05.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_06.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_07.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_08.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_09.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_10.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_11.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_12.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_13.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_14.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_15.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_16.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_17.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_18.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_19.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_20.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_21.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_22.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_23.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_24.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_25.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_26.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_27.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_28.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_29.jpg
  • Click to enlarge image volodjko_30.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/84-251116?print=1&tmpl=component#sigProIdf1781d276b

Станіслаў Валодзька - паэт-песеннік, аўтар вершаў, казак і апавяданняў для дзяцей на беларускай і рускай мовах, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Рускай пісьменніцкай арганізацыі Латвіі і Міжнароднай асацыяцыі пісьменнікаў. Адзначаны ўзнагародамі Беларусі. З'яўляецца адным з заснавальнікаў беларускага культурна-асветніцкага таварыства "Уздым".

Шчодрымі апладысментамі гледачоў у гонар 60-гадовага юбіляра Станіслава Валодзькі адкрыўся святочны канцэрт, які вяла кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская.

Кіруючая справамі Даўгаўпілскай гарадской думы Вольга Есе ўручыла С.Валодзьку ганаровую грамату самакіравання, адзначыўшы яго актыўнасць у напісанні праектаў па выданні кніг, якія атрымліваюць фінансаванне фонду падтрымкі недзяржаўных арганізацый муніцыпалітэту.

Кіраўніца Упраўлення культуры Даўгаўпілскай краёвай думы Інара Муканэ ў віншавальнай прамове адзначыла ўнёсак юбіляра ў развіццё культурнага латвійска-беларускага супрацоўніцтва.

  Генеральны консул РБ у Даўгаўпілсе Уладзімір Клімаў падкрэсліў, што Беларусь узнагародзіла С.Валодьку медалём Францыска Скарыны, ён удзельнічаў ва Усебеларускім сходзе РБ.

Старшыня беларускага таварыства "Уздым" Людміла Сінякова нагадала, што сваёй назвай арганізацыя абавязана менавіта Станіславу Валодзьку.

Большасць вершаў С.Валодзькам напісаны на беларускай мове, мове матулі, мове роднай Гродзенскай зямлі. Канцэртную праграму адкрыла песня "Беларусы свету" у выкананні ансамбля «Пралеска», а затым адбылася прэм'ера песень «Бацькоўскі кут» і «Кветка Радзімы» у выкананні ансамбля сеніёраў «Спадчына».

Песні С.Валодзькі гучаць на беларускай, рускай і польскай мовах у выкананні ансамбляў і салістаў на розных фестывалях, канцэртах, вечарах у Латвіі, Літве, Эстоніі, Беларусі. Ён супрацоўнічае з беларускімі і латвійскімі кампазітарамі, музыку да яго песняў напісалі Альберт Бялусь, Станіслаў Клімаў, Мікалай Яцкоў, Аляксандр Рудзь, Таццяна Піменава, Алена Віткевіч і інш ..

На святочным вечары іх спявалі ансамблі Цэнтра беларускай культуры «Купалінка» (худ.кір. Вячаслаў Пятроў), «Пралескі» (худ.кір. Настасся Малышава), «Спадчына» (худ.кір. Яна Юзэфовіч) і «Лянок» (худ.кір. Марына Медунецкая), ансамбль «Лада» (худ.кір. Вера Грынберт.) беларускага таварыства «Уздым”; вакальны ансамбль «Натхненне» (худ.кір. Мікалай Рабцаў) Цэнтра рускай культуры; хор «Промень» (худ.кір. Рэгіна Крукоўская) Цэнтра польскай культуры, краслаўскі ансамбль «Накцюрн» (худ.кір.Рыта Андрэева.) і выхаванцы Краслаўскай школы «Варавікснэ»; беларускі ансамбль «Завіруха» (маст.кір. Вольга Прановіч.) з Екабпілсу; салісты Сяргей Піманаў, Іна Краліка, Зінаіда Сіліня, Яўген Пашкевіч, Алена Віткевіч і Таццяна Піменава. Прагучала некалькі латышскіх народных песень у перакладзе С.Валодькі на беларускую мову.

Шмат добрых пажаданняў сказалі юбіляру старшыня Даўгаўпілскага ўкраінскага грамадства Надзея Стахоўская, старшыня Ліванскага славянскага таварыства "Узоры" Лідзія Знотыня, старшыня Екабпілскага беларускага таварыства "Спатканне" Валянціна Дарашчонак, намеснік старшыні Краслаускага беларускага таварыства "Вясёлка" Аляксандр Клімаў і прадстаўнік самакіравання Язэп Дабкевіч, член праўлення Дагдскага беларускага таварыства "Вербіца" Арыя Клінтс.

Вершы юбіляра прачыталі Вольга Паўловіч, Галіна Сантоцкая, Л.Сінякова, а таксама выхаванцы Беларускай нядзельнай школы "Вясёлка". У вершах і прозе павіншавалі калегу паэты Фаіна Осіна, Яўген Голубеў, Павел Плотнікаў, Настасся Сазанкова, Людміла Вілюма, Яўціхій Канаплёў, Кацярына Андрэева, Анатоль Харын. А затым Станіслаў Валодзька прачытаў свае новыя вершы і выказаў словы падзякі ўсім гасцям, гледачам, артыстам, паэтам.

На творчым вечары Станіслава Валадзькі былі зачытаныя віншавальныя адрасы юбіляру ад Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза беларусаў Латвіі. Неяк непрыкметна прамільгнулі тры гадзіны канцэрту, напоўненыя музыкай і дабрынёй, але ніхто не спяшаўся сыходзіць. І заключную песню «Беларускі дом» на словы С.Валодькі і музыку А.Рудзя зала спявала разам з «Купалінкай».

Арганізатар творчай імпрэзы: Цэнтр беларускай культуры.