На Старым Фарштаце адгрымела свята беларускага Купалля
Друкаваць

На Старым Фарштаце адгрымела свята беларускага Купалля

2 ліпеня 2025 года ў Фарштацкім Доме культуры з аншлагам прайшло беларускае народнае свята “Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Дома адзінства.

“Традыцыйнае свята летняга сонцастаяння мы праводзім штогод у пачатку ліпеня. Гэтым разам яно адбылося ў мікрараёне Стары Фарштадт, ва ўтульным дворыку нядаўна адрэстаўраванага Дома культуры, і завяршыла наш творчы сезон”, – адзначыла кіраўніца ЦБК Дома адзінства Жанна Раманоўская.

Канцэртная пляцоўка дворыка, тэматычна ўпрыгожаная купальскімі атрыбутамі, ледзь умясціла ўсіх гасцей і жыхароў мікрараёна, якія прыйшлі на свята. Гледачоў чакалі зоны актыўнасці, за кожную з якіх адказваў адзін з калектываў ЦБК.

Уваход на пляцоўку пачынаўся з фотасесіі. Юныя артысты з дзіцячай студыі “Скарбніца” у дуэце з вакальным ансамблем “Пралескі” умела зазывалі і фатаграфавалі на памяць наведвальнікаў у яркім, багата упрыгожаным кветкамі і травой “купальскім вянку”.

Следам танцавальны ансамбль “Лянок” запрашаў пакаштаваць купальскія пачастункі: духмяны травяны чай і хлеб з мядком. А пасля смачнага пачастунку можна было загадаць патаемнае жаданне і павязаць стужачку на “дрэве жаданняў”, якое “ахоўвалася” ансамблем беларускай народнай песні “Купалінка”. Харавая капэла “Спадчына” дапамагала сплесці купальскі вянок ці палявы букецік, а яшчэ гледачы мелі магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе па вырабе паштоўкі-выцінанкі.

Атрымаўшы добрую долю пазітыву, гледачы бурнымі апладысментамі сустракалі ўсіх артыстаў, якія выступілі ў канцэртнай праграме, аснову якой склалі ўсе творчыя калектывы ЦБК на чале з тэатральнай студыяй “Паўлінка”.

Купальскі вянок з песень на латышскай, латгальскай, беларускай, рускай, польскай, украінскай і літоўскай мовах, беларускіх народных і яўрэйскіх танцаў, а таксама вершаў сплялі: фальклорны ансамбль “Славянка” (Цэнтр рускай культуры), хор “Промень” (Цэнтр польскай культуры), саліст Руслан Абасаў (Цэнтр украінскай культуры “МРІЯ”), фальклорны ансамбль “RASA” (Літоўскае таварыства “RASA”), танцавальны ансамбль “AVIVA” (Яўрэйскае таварыства), славянскі вакальны ансамбль “Узоры” (Ліванскае славянскае таварыства “Узоры”), саліст Рыгор Старавойтаў, паэты Станіслаў Валодзька і Яўген Голубеў.

Не абышлося на купальскім свяце без “нячыстай сілы” – свята спрабавала сапсаваць Ведзьма. Але Зельніца з дапамогай чарадзейнай купальскай крапівы ператварыла яе ў прыгожую жанчыну і ў дадатак яшчэ “пахвастала” крапіўным букетам усіх жадаючых, тым самым пазбавіўшы на год наперад ад усяго дрэннага і негатыўнага. Гледачы засталіся задаволеныя – развітваліся з выдатным настроем, купальскімі абярэгамі і букетамі ў чаканні новага творчага сезона ЦБК.

  • Click to enlarge image 01_Kupalle_2.07.25.jpg
  • Click to enlarge image 02_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 03_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 04_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 05_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 06_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 07_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 08_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 09_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 10_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 11_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 12_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 13_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 14_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 15_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 16_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 17_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 18_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 19_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 20_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 21_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 22_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 23_Kupalle_2.07.2025.jpg
  • Click to enlarge image 24_Kupalle_2.07.2025.JPG
  • Click to enlarge image 25_Kupalle_2.07.2025.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/768-vecaja-forstate-izskaneja-baltkrievu-tautas-svetki-kupalle?print=1&tmpl=component#sigProId56f672d7ee

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.