20 чэрвеня 2025 года ў пасёлку Эглайнэ Аўгшдаўгаўскага краю адбылося свята “Ielīgošana”, у якім прынялі ўдзел ансамблі “Купалінка” і “Лянок” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.
Традыцыйна напярэдадні свята Ліга Дом культуры ў Эглайнэ арганізуе свята “Ielīgošana”, запрашаючы на канцэрт сяброў. На гэты раз у ліку запрошаных былі ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” і танцавальны ансамбль “Лянок”. Яны прадставілі гледачам летнія і купальскія песні, танцы і гульні.
Артысты і гледачы з задавальненнем удзельнічалі ў гульнях фальклорнага гурта “Neicgalīši”, разглядалі фотавыставу “Зялёны баль у Беркенэле’, дэгуставалі традыцыйныя пачастункі Ліга, фатаграфаваліся з букетамі лугавой травы і дубовымі вянкамі.
Цэнтр беларускай культуры выказвае падзяку Дому культуры п. Эглайне, Ілзе Бродавай і Міервалдзісу Бродаўсу за плённае супрацоўніцтва.
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры