30 мая 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) у рамках праграмы святкавання 750-годдзя Даўгаўпілса адкрылася выстава карцін “Даўгаўпілсу з любоўю”.
Прадстаўленыя на экспазіцыі карціны і малюнкі выкананы ў розных жанрах і тэхніцы, аб'яднаныя тэмай роднага горада. На працах адлюстраваны вядомыя аб'екты гарадскога асяроддзя як гістарычныя, так сучасныя, і нават у будучыні.
Аўтары карцін – вопытныя і пачынаючыя мастакі з Даўгаўпілса: Галіна Жэлабоўская, Пётр Лаўрэнаў, Вэлта Лоцэ, Надзея Мядзвецкая, Таццяна Прывалава, Вікторыя Казаркіна. Дзіўны Даўгаўпілс адлюстраваў мастак з Ліепаі Аляксей Касінец. А горад мінулага стагоддзя, якога ўжо няма, можна ўбачыць на карцінах Анастасіі Сазанковай (1930-2022).
На выставе кожны мастак расказаў пра свае работы і падзяліўся незабыўнымі момантамі, звязанымі з Даўгаўпілсам. Паэты Яўген Голубеў і Павел Плотнікаў прысвяцілі Даўгаўпілсу вершы, а салісты Анастасія Лукашэнак і Рыгор Старавойтаў, бард Анатоль Галлер выканалі тэматычныя песні.
Наведаць выставу “Даўгаўпілсу з любоўю” можна да 27 жніўня 2025 года (па адрасе: вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс). Уваход вольны.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/756-gleznas-atainota-pagatnes-un-nakotnes-daugavpils?print=1&tmpl=component#sigProId419470b5f6
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.