У сераду, 9 красавіка 2025 года, у 17.30, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбудзецца літаратурна-музычная вечарына “Берагі” паэта Паўла Плотнікава.
Павел Плотнікаў – вядомы ў Латгаліі паэт, аўтар васьмі паэтычных зборнікаў. Паэзіяй захапіўся яшчэ ў школьныя гады, а сур'ёзна заняўся творчасцю ўжо ў сталым узросце. Піша таксама пад псеўданімам Павел Апідамскі, па назве беларускай вёскі Апідамы, дзе нарадзіўся.
Паэзія П. Плотнікава шматгранная і актуальная, заўсёды знаходзіць водгук у сэрцах чытачоў. Яго вершы рэгулярна публікуюцца ў паэтычных зборніках розных літаратурных аб'яднанняў. Аўтар актыўна ўдзельнічае ў паэтычных мерапрыемствах.
Новы творчы вечар Паўла Плотнікава ў Цэнтры беларускай культуры пройдзе пад тэмай “Берагі”. Гледачоў чакаюць новыя вершы, а таксама песні ў выкананні ансамбля “Купалінка” і бардаў.
Творчы вечар “Берагі” паэта Паўла Плотнікава пройдзе ў сераду, 9 красавіка, у 17.30, у ЦБК (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс).
Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.