У гонар свята Латвіі адбыўся канцэрт
Друкаваць

У гонар свята Латвіі адбыўся канцэрт

14 лістапада 2024 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства адбыўся святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”, прымеркаваны да 106-й гадавіны абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі, у якім прынялі ўдзел усе творчыя калектывы ЦБК.

Чырвонай ніткай святочнага мерапрыемства стала тэма Культурнага канону Латвіі, у які ўключана матэрыяльная і нематэрыяльная спадчына – народныя традыцыі, архітэктура і дызайн, сцэнічнае мастацтва, візуальнае мастацтва, літаратура, музыка, кіно і пейзажы. Аповяд пра гэтыя латвійскія каштоўнасці гарманічна ўплятаўся ў канцэртную праграму.

Святочны настрой стварылі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, харавая капэла “Спадчына”, вакальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца”, якія выканалі песні на латышскай і беларускай мовах. Гледачы цёпла сустракалі латышскія і беларускія танцы ў выкананні танцавальнага ансамбля “Лянок”, патрыятычны верш “Rīgas torņu gaiļi” Петэрыса Брувера ў выкананні Інэсы Казлоўскай (тэатральная студыя “Паўлінка”) і аўтарскі верш “Беларускі ручнік” паэта Станіслава Валодзькі.

У гледачоў і ўдзельнікаў канцэрта была магчымасць далучыцца да вырабу традыцыйных святочных упрыгожванняў – стужачак і брошак у колерах латвійскага сцяга. Традыцыя нашэння стужачак на вопратцы ўзнікла нядаўна, але стала вельмі папулярнай у народзе.

Калектыў Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства сардэчна віншуе ўсіх са Святам абвяшчэння незалежнасці Латвійскай Рэспублікі!

 

  • Click to enlarge image 01_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 02_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 03_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 04_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 05_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 06_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 07_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 08_Koncerts_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 09_Koncers_14.11.2024.JPG
  • Click to enlarge image 10_Koncerts_14.11.2024.JPG
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/707-par-godu-latvijas-proklamesanas-dienai-notika-svin-gs-koncerts?print=1&tmpl=component#sigProId842260a4f2

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства,

т.: +371 65424695, t. + 371 20374840

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.