“Купалінка” спявала беларускія шлягеры ў сядзібе Старого Стэндэра
Друкаваць

“Купалінка” спявала беларускія шлягеры ў сядзібе Старого Стэндэра

27 жніўня 2023 года ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” установы “Цэнтр беларускай культуры” Даўгаўпілскага гарадскога самакіравання прыняў удзел у фестывалі “Žiņģu lustes Eglainē” у Аўгшдаўгаўскім краі. Свята было прымеркавана да дня нараджэння славутага земляка Горхарда Фрыдрыха Стэндэра і прайшло на тэрыторыі былой пастарскай сядзібы.

Мястэчка Лашу, якое знаходзіцца на тэрыторыі сучаснай Селіі, славіцца маляўнічай прыродай і вельмі багатай гісторыяй. Тут 309 гадоў таму нарадзіўся і пражыў 16 гадоў Г.Ф. Стэндэр – асветнік, лютэранскі святар, пісьменнік, аўтар кнігі па граматыцы латышскай мовы, латышска-нямецкай і нямецка-латышскай слоўнікаў, латышскай азбукі для дзяцей з уласнымі малюнкамі і вершамі.

У гонар знакамітага земляка, ці Старога Стэндэра, стала традыцыяй праводзіць памятныя мерапрыемствы. Вось і сёлета яны адкрыліся богаслужэннем у лютэранскай царкве, а потым перамясціліся на тэрыторыю былой пастарскай сядзібы, дзе знаходзіцца музей Г.Ф. Стэндэра. Пад кронамі векавых дубоў сугучна ліліся папулярныя песні і мелодыі, якія даўно сталі вядомымі, на латышскай і латгальскай, а таксама беларускай, літоўскай, польскай і нямецкай мовах.

Такое спалучэнне культур невыпадковае. Нямецкі род святароў Стэндэраў трыста гадоў духоўна накіроўваў мясцовыя лютэранскія парафіі. А гэтыя землі і іншыя на тэрыторыі сучасных Латвіі, Літвы, Польшчы і Беларусі звязаны са шляхетным дваранскім родам Тынзенгаўзен-Пшэздзецкіх, мецэнатаў культуры і царквы.

Дух высокага асветніцтва і багатай гісторыі, захапляльнае апавяданне вядучых яшчэ больш натхнялі артыстаў творчых аматарскіх калектываў з Бэбрэнэ, Наўенэ, Ваболэ, Эглайнэ, Даўгаўпілса і Рыгі. Аб сіле веры і традыцый, любві да сваёй сям'і і зямлі, вернасці народу і культуры гаварылі біскуп Латвійскай евангелічна-лютэранскай царквы Эйнар Алпэ, кіраўніца Упраўлення культуры Аўгшдаўгаўскага краю Інара Муканэ.

Кульмінацыяй канцэрта стала сумеснае выкананне легендарных песень “Šeit ir Latvija”, “Sveiks lai dzīvo” і інш. Калі прагучалі апошнія акорды, адбылося ўрачыстае ўзнагароджанне ўдзельнікаў фестывалю. Кіраўнік Эглайнскай воласці Віктар Пацёмкін уручыў кіраўнікам ансамбляў падзячныя граматы, сувеніры і кветкі.

Але і пасля канцэрта сонечным нядзельным днём госці не спяшаліся пакідаць гэты адасоблены гістарычны куток. Ахвотна фатаграфаваліся побач з бюстам Старога Стэндэра. Непадробленую цікавасць выклікала музейная экспазіцыя старажытных прадметаў побыту. Рамеснікі радавалі плеценымі вырабы з лазы, вырабамі з дрэва і гліны, тэкстылем, мёдам і хатняй выпечкай.

Духмяны суп з казана і вялікі пірог у выглядзе лічбы 309 сталі прыемным дадаткам да аб'ядноўваючага песеннага свята на ўлонні прыроды, паспяхова арганізаванага ўпраўленнем Эглайнскай воласці і таварыствам “Stendera novadnieki”.

Цэнтр беларускай культуры дзякуе за шматгадовае плённае супрацоўніцтва Міервалдзіса і Ілгу Бродаўсаў.

  • Click to enlarge image 01_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 02_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 03_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 04_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 05_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 06_Rglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 07_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 08_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 09_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 10_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 11_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 12_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 13_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 14_Eglaine_27.08.23.jpg
  • Click to enlarge image 15_Eglaine_27.08.23.jpg
  •  
View the embedded image gallery online at:
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/631-kupalinka-dziedaja-baltkrievu-slagerus-veca-stendera-muiza?print=1&tmpl=component#sigProId930b740225

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры