З 1 па 14 сакавіка 2021 года Даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры (ЦБК) праводзіў фотаконкурс “Бліны на Масленку”, прысвечаны святкаванню беларускай Масленкі (Масленицы). Вынікі конкурсу падведзены – вызначаны пераможцы, якія атрымаюць дыпломы і кулінарную кнігу “Кірмашоўскія прысмакі”.
https://www.bkc.daugavpils.lv/be/11-newsru/461-padvedzeny-vyniki-fotakonkursu-bliny-na-maslenku?print=1&tmpl=component#sigProIdb7d0bd96a1
Свята Масленіцы, якое святкуюць многія хрысціянскія народы, у беларусаў называецца Масленка. Згодна з беларускімі традыцыямі, яго прынята адзначаць з вялікім размахам. Свята Масленіцы было звязаны з культам сонца, якое нараджаецца – адсюль і традыцыйныя бліны. “Куды дым, туды блін, туды Масленка!” – сцвярджае беларуская прымаўка.
Круглыя, гарачыя, залацістыя – бліны ўяўляюць сабой як бы мініяцюрныя выявы свяціла. Усім так хочацца хутчэй дачакацца сонца, цяпла, вясны, свята! Аб’яўлены Цэнтрам беларускай культуры фотаконкурс “Бліны на Масленку” якраз і даў такую магчымасць – ва ўмовах кавідных абмежаванняў праявіць творчую актыўнасць і прыгатаваць дома масленічныя бліны, абавязкова запраўленыя радасным настроем і пазітывам.
Прыемна, што амаль 60 удзельнікаў адгукнуліся на заклік, напяклі арыгінальных і разнастайных бліноў і даслалі крэатыўныя фотаздымкі на конкурс. Адны назвы кажуць самі за сябе: “Сонечны ласунак”, “Масленічныя блінцы”, “Пяшчотная адліга вясны”, “Вясёлкавыя”, “Зайгрышныя”, “Блінны букет”, “Гусі-лебедзі”, “Совушка”, “Кола вясны”, “Дружная сямейка”, “Бісер на сонцы”, “Вясновыя прысмакі”, “Смак дзяцінства”, “Усмешлівы Андрэй”, “Сонца-васьміножка”, “Залатыя блінцы”, “Смачна, блін!”, “Чакаю зяця на бліны”, “Вясеннікі”, “Цюльпанчык”, “Бывай, зіма!” і інш..
Паводле ацэнак журы пераможцамі сталі:
Гран-пры – Галіна Дубоўская;
I месца – Таццяна Рамальская;
II месца – Іна Валюшка;
III месца – Данііл і Святлана Касцюгавы; Настасся Лукашонак.
Лепшымі ў намінацыях сталі:
“Беларускі акцэнт” – Ніна Лукашэвіч; Юлія Варславанэ, Ілона Раманоўская;
“За высокую актыўнасць” – Ганна і Максім Багдановічы, Ірына Уварава-Гравітэ з дачкой Юліянай Серафімай Гравітэ, Валерыя Пятрова, Ілга Бродава, сям'я Кураш;
“За арыгінальны падыход” – Лілія Воранава, Ніна Прусакова;
“За творчы падыход” – Ксенія Лукашонак, Валянціна Ціток, Вераніка Іванова, Віталій Бацюк, Анатоль Харкоў;
“Самому юнаму ўдзельніку” – Ягор Апэйнанс.
Цэнтр беларускай культуры віншуе пераможцаў і дзякуе ўсім удзельнікам фотаконкурсу! Усе пераможцы атрымаюць дыпломы і памятныя сувеніры ад ЦБК.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька, метадыст ЦБК