Дзіцячая студыя “Скарбніца”

Дзіцячая студыя “Скарбніца”

Дзіцячая студыя “Скарбніца” была заснавана ў 2019 годзе.

Кіраўніца дзіцячай студыі – прафесійны педагог і спявачка Анастасія Лукашэнак.

У складзе творчага калектыву – 7 удзельнікаў школьнага ўзросту.

У рэпертуары дзіцячай студыі “Скарбніца” – беларускія народныя і аўтарскія песні, а таксама песні на латышскай і латгальскай мовах.

Музычнае суправаджэнне – запіс фанаграмы.

Дзіцячая студыя “Скарбніца” – удзельнік святаў і фестываляў:

Дзіцячая студыя “Скарбніца” удзельнічала ў Міжнародным фестывалі народнай культуры “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”; у міжнародных конкурсах малюнкаў, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.