Ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка»

Ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка»

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” заснаваны ў 1992 годзе.

Кіраўнік ансамбля “Купалінка” – педагог, музыкант, канцэртмайстар Вячаслаў Пятроў.

У складзе ансамбля – 16 самадзейных выканаўцаў сярэдняга і пажылога ўзросту.

У рэпертуары ансамбля – беларускія народныя, фальклорныя і абрадавыя песні, а таксама латышскія і латгальскія народныя песні, тэматычныя аўтарскія песні на беларускай мове.

Музычнае суправаджэнне – акардэон.

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” – удзельнік святаў і фестываляў:

(2011 – 2023);

Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса і Даўгаўпілскага краю; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.