Танцавальны ансамбль «Лянок»

Танцавальны ансамбль «Лянок»

Танцавальны ансамбль “Лянок” заснаваны ў 2000 годзе.

Кіраўніца ансамбля “Лянок” – педагог, выкладчыца танцаў Марына Медунецкая.

Канцэртмайстар танцавальнага ансамбля “Лянок” – педагог, музыкант Вячаслаў Пятроў.

У складзе ансамбля змешанага тыпу – 14 самадзейных танцораў сярэдняга ўзросту.

Ансамбль выконвае танцы пад акардэон і музычныя апрацоўкі народных песень.

У рэпертуары калектыву – беларускія і латышскія народныя танцы, стылізаваныя і гульнявыя танцы: “Лявоніха”, “Полька дробная”, “Карапет”, “Падыспань”, “Нарэчанька”, “Купалінка”, “Рэчанька”, “Бульба”, “ Каліна-маліна”, “Матулін ручнік”, “Дываны маёй Радзімы”, “Mugurdancis”, “Zynu, zynu tāva sātu”, “Rikavas kadriļa” і інш.

Танцавальны ансамбль “Лянок” – удзельнік святаў і фестываляў:

Ансамбль “Лянок” удзельнічаў у шматлікіх міжнародных фестывалях у Латвіі і за мяжой, у Днях беларускай культуры ў Даўгаўпілсе і іншых гарадах Латвіі; гарадскіх і краявых мерапрыемствах, Святах горада Даўгаўпілса і Даўгаўпілскага краю; у святочных канцэртах: “Каляды”, “Масленіца”, “Купалле” і іншых абрадавых святах; у дабрачынных канцэртах і творчых вечарах; у праектах: “Куфар беларускіх скарбаў”, “Беларускія геніі”, “Артэфакты маёй сям'і”, “Суквецце культур” і інш.