Беларусы вучыліся ў рускіх квасіць капусту па народных рэцэптах
Друкаваць

Беларусы вучыліся ў рускіх квасіць капусту па народных рэцэптах

22 лістапада 2016 года ў Даўгаўпілскім Цэнтры рускай культуры (ЦРК) прайшлі вячоркі на тэму "Барыня-капуста", на які гаспадары запрасілі ў госці сяброў з Цэнтра беларускай культуры і далі майстар-клас па хатніх нарыхтоўках.

У Рускім доме ўдзельніц тэатральнай студыі «Паўлінка» Цэнтра беларускай культуры прымаў фальклорны ансамбль «Славянка» (кіраўніца Яўгенія Панова) Цэнтра рускай культуры.

Вядучыя мерапрыемства - Гаспадыня (Галіна Іванова) і Гаспадар (Аляксей Бейнар) распавелі шмат цікавага пра «пані-капусту».

Пад кіраўніцтвам Таццяны Копінай тут жа адбываўся працэс шынкоўкі і нарыхтоўкі капусты. Супрацоўнікі Рускага дома ахвотна падзяліліся рэцэптам пад назвай «Капуста за адзін дзень». Беларускія гаспадыні - кіраўніца Цэнтра беларускай культуры Жана Раманоўская і кіраўніца тэатральнай студыі «Паўлінка» Інэса Казлоўская - дапамагалі ў нарыхтоўцы капусты. Прыгожы трохлітровы слоік з капусным салатам, шчодра перасыпаным морквай і чырвонай папрыкай, апетытна цешыў вока.

Удзельнікі вячорак частаваліся пірагамі з капустай, жартавалі і спявалі, загадвалі загадкі, успаміналі «капусныя» прыказкі і прымаўкі, адзначыўшы, як шмат агульнага ў рускай і беларускай культурах.

ЦБК сардэчна дзякуе Рускаму дому за пазнавальнае мерапрыемства і пленнае супрацоўніцтва.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры,

т. 654 24695, 20374840, Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду., www.bkc.daugavpils.lv

г.Даўгаўпілс, вул.Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК - 3 паверх, каб. 305-306