У Латышскім таварыстве адсвяткавалі Вялікдзень
Друкаваць

У Латышскім таварыстве адсвяткавалі Вялікдзень

21 красавіка 2025 года ў Доме адзінства прайшло святочнае велікоднае мерапрыемства, арганізаванае Даўгаўпілскім Латышскім таварыствам, на якім выступілі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.

Даўгаўпілскае Латышскае таварыства традыцыйна праводзіць Вялікдзень сярод сяброў, запрашаючы ў госці творчыя калектывы нацыянальна-культурных цэнтраў і таварыстваў горада. На гэты раз беларускую культуру прадставілі танцавальны ансамбль “Лянок” і тэатральная студыя “Паўлінка”. Беларускія народныя песні нікога не пакінулі абыякавым, а пад танцы ўсё пусціліся ў скокі. Акрамя таго, самадзейныя артысты прадставілі на конкурс велікодных кампазіцый дзве работы, якія былі адзначаны падзячнымі лістамі.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры