“Беларускае Купалле” запрашае на Фарштат
Друкаваць

“Беларускае Купалле” запрашае на Фарштат

У сераду, 2 ліпеня 2025 года, у 18.00, у Фарштацкім Доме культуры адбудзецца традыцыйнае свята “Беларускае Купалле”, арганізаванае Цэнтрам беларускай культуры (ЦБК) Дома адзінства.

Штогод ЦБК арганізуе свята летняга сонцастаяння, мяняючы месца правядзення. На гэты раз Купалле пройдзе ў мікрараёне Стары Фарштадт, ва ўтульным дворыку адрэстаўраванага Дома культуры.

Канцэртную праграму прадставяць творчыя калектывы ЦБК: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паўлінка”, дзіцячая студыя “Скарбніца”. У купальскі вянок свае непаўторныя кветкі таксама ўплятуць аматарскія ансамблі, якія прадстаўляюць рускую, польскую, украінскую, літоўскую і яўрэйскую культуры.

Гледачы змогуць паўдзельнічаць у майстар-класах: вырабіць аплікацыю-выцінанку, сабраць палявы букецік, пакінуць патаемнае жаданне на “дрэве жаданняў”, пакаштаваць купальскую травяную гарбату, сфатаграфавацца ў “купальскім вянку”.

Увазе гледачоў: у выпадку дрэнных умоў надвор'я мерапрыемства будзе перанесена ў залу Фарштацкага Дома культуры.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Цэнтр беларускай культуры