Цэнтр беларускай культуры запрашае на святочны канцэрт “Latvijai”
Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры запрашае на святочны канцэрт “Latvijai”

Вечарам, 11 лістапада 2016 года, у малой зале Палаца культуры пройдзе святочны канцэрт “Latvijai”, прысвечаны Дню Незалежнасці Латвійскай Рэспублікі.

Музычныя і танцавальныя нумары падораць усім гледачам свята выдатны настрой у халодны восеньскі дзень!

У канцэрце прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры: ансамбль беларускай народнай песні «Купалінка» (кіраўнік Вячаслаў Пятроў), танцавальны ансамбль «Лянок» (кіраўніца Марына Медунецкая), вакальна- інструментальны ансамбль «Пралескі» (кіраўніца Настасся Малышава), вакальны ансамбль сеньёраў «Спадчына» (кіраўніца Яна Юзефовіч), тэатральная студыя «Паўлінка» (кіраўніца Інэса Казлоўская), а таксама даўгаўпілскія паэты.

Сустракаемся 11 лістапада ў 18.00 у Палацы культуры. Уваход свабодны.

Арганізатар: даўгаўпілскі Цэнтр беларускай культуры.

Інфармацыя падрыхтавана:

Ірына Апейнанэ,

арганізатар культурных мерапрыемстваў ЦБК,

t. 65424695, моб. 27110857,

Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду. , www.bkc.daugavpils.lv 

Даўгаўпілс, вул. Смілшу, 92,

Палац культуры, ЦБК, 305-306 каб.

011116 afisha