Ансамбль “Купалінка” павіншаваў з юбілеем ансамбль “Узоры”
Друкаваць

Ансамбль “Купалінка” павіншаваў з юбілеем ансамбль “Узоры”

16 лютага 2025 года ў Цэнтры культуры Ліванскага краю адбыўся юбілейны канцэрт “Славянскаму ансамблю “Узоры” – 25!”, на якім выступіў ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства.

Павіншаваць даўніх партнёраў з прыгожым юбілеем адправілася дэлегацыя Даўгаўпілскага Цэнтра беларускай культуры Дома Адзінства. Ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка” пад кіраўніцтвам Вячаслава Пятрова ў якасці музычнага падарунка выканаў вясёлую жартоўную песню “Бульбачка” і “Ой, ля дуба” (саліст Аляксандр Лапа).

Юбілейны канцэрт “Славянскаму ансамблю “Узоры” – 25!” арганізавала Cлавянскае таварыства “Узоры” г. Ліваны, з якім ЦБК звязвае шматгадовае плённае супрацоўніцтва.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.