У пятніцу, 21 лютага 2025 года, у 10.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс 68-1А) адбудзецца VI Міжнародная канферэнцыя “Беларускія чытанні”, прысвечаная Міжнароднаму дню роднай мовы.
У канферэнцыі прымуць удзел вучоныя і даследчыкі з Латвіі, Літвы, Польшчы і Чэхіі. У трох тэматычных блоках: лінгвістыка, мінулае, асобы ў часе, будуць зачытаныя дзесяць дакладаў. Па матэрыялах канферэнцыі будзе выдадзены друкаваны зборнік.
У рамках канферэнцыі, у 15.00, адбудзецца традыцыйны публічны дыктант на беларускай мове, у якім запрошаны прыняць удзел усе жадаючыя. На гэты раз дыктант прымеркаваны да 90-годдзя беларускага паэта, кавалера Ордэна Трох Зорак ЛР Рыгора Барадуліна (1935-2014). Уваход бясплатны.
Арганізатары мерапрыемства адзначаюць, што галоўнымі мэтамі канферэнцыі “Беларускія чытанні” з'яўляюцца вывучэнне гісторыі беларускай дыяспары Латвіі, а таксама вывучэнне культурна-гістарычных сувязей Латвіі і Беларусі.
Мерапрыемствы арганізуе Цэнтр беларускай культуры ўстановы “Дом адзінства” Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.
Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.
Інфармацыя падрыхтавана:
Марыя Памецька,
метадыст Цэнтра беларускай культуры
т.: +371 65424695, 29811969
эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.