У Даўгаўпілсе адбудзецца канцэрт “Суквецце культур”, прысвечаны Дню роднай мовы
Друкаваць

У Даўгаўпілсе адбудзецца канцэрт “Суквецце культур”, прысвечаны Дню роднай мовы

У пятніцу, 21 лютага 2025 года, у 18.00, у канцэртнай зале Дома адзінства адбудзецца канцэрт “Суквецце культур”, прысвечаны Міжнароднаму дню роднай мовы.

У канцэрце прымуць удзел творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, вакальны ансамбль “Пралескі”, харавая капэла “Спадчына”, дзіцячая студыя “Скарбніца”, тэатральная студыя “Паўлінка”, а таксама творчыя калектывы, якія прадстаўляюць рускую, польскую, украінскую, яўрэйскую, літоўскую, нямецкую культуры і беларускія аматарскія ансамблі з Латгаліі.

Уваход на мерапрыемства бясплатны.

Канцэрт “Суквецце культур”, які прадстаўляе нацыянальна-культурную разнастайнасць Даўгаўпілса, праходзіць ужо трэці год запар. Яго праводзіць Цэнтр беларускай культуры Дома Адзінства ў супрацоўніцтве з Даўгаўпілскім беларускім таварыствам “Альтанка”.

Pasākums notiek “Līdzdarbības līgums par atsevišķu valsts pārvaldes uzdevumu veikšanu pilsoniskās sabiedrības un starpkultūru sadarbības attīstības un mazākumtautību nevalstisko organizāciju līdzdalības veicināšanas jomā Latgales reģionā” (Nr.2.5-11-160) ietvaros, kas noslēgts starp biedrību “Dienvidlatgales NVO atbalsta centrs” un LR Kultūras ministriju”.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе весціся відэаздымка і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.