29 студзеня 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адбылося адкрыццё выніковай фотавыставы “2024 год у Цэнтры беларускай культуры”.
На фотавыставе “2024 год у Цэнтры беларускай культуры” прадстаўлены фотаздымкі з самых яркіх падзей мінулага года: Латвійскага фестывалю нацыянальных меншасцей “Vaļā vērti atslēdziņ'!”, канцэрта “Прысвячэнне Латвіі” і мерапрыемстваў свята горада Даўгаўпілса, юбілейных мерапрыемстваў: “Цэнтру беларускай культуры – 25!”, “Ансамблю “Пралескі” – 10!”, “Дзіцячай студыі “Скарбніца” – 5!”, канферэнцыі “Беларускія чытанні”, фестываляў “Суквецце культур” і “Беларускі кірмаш у Даўгаўпілсе”, агляду фестывалю “Балтыка 2025” .
Фотавыстава знаёміць з фестывальнымі паездкамі ў Латвіі, Літве і Польшчы, творчымі сустрэчамі з паэтамі і мастакамі, беларускімі абрадавымі святамі і многімі іншымі творчымі мерапрыемствамі.
Фотавыстава “2024 год у Цэнтры беларускай культуры” будзе даступнай на працягу ўсяго года, да 31 снежня 2025 года, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс), з 9.00 да 17.00 (па працоўных днях).
Інфармацыя падрыхтавана:
Цэнтр беларускай культуры