ЦБК адкрывае новы год выставай карцін Аляксея Касінца
Друкаваць

ЦБК адкрывае новы год выставай карцін Аляксея Касінца

У аўторак, 14 студзеня 2025 года, у 17.00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (ЦБК) адкрыецца персанальная выстава карцін ліепайскага мастака Аляксея Касінца “Далёкае і блізкае”.

Аляксей Касінец родам з Оршы (Віцебская вобласць, Беларусь). У 1970-я гады па размеркаванні прыехаў працаваць у Ліепаю, дзе і асталяваўся. Маляваннем захапляецца са школьных гадоў, але сур'ёзна займацца жывапісам пачаў толькі на пенсіі. Піша алеем, на палатне ці кардоне, у асноўным пейзажы і партрэты. Працуе ў стылі рэалізму.

На выставе ў ЦБК будзе прадстаўлена больш за два дзясяткі аўтарскіх работ.

Наведаць выставу А. Касінца “Далёкае і блізкае” можна будзе да 21 сакавіка 2025 года ў Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс, 68-1А, Даўгаўпілс).

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства.

 

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.