“Піліпаўскія вячоркі” у ЦБК: вышываем, вяжам, спяваем
Друкаваць

“Піліпаўскія вячоркі” у ЦБК: вышываем, вяжам, спяваем

У сераду, 11 снежня 2024 года, у 17:00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс) беларускім абрадавым святам “Піліпаўскія вячоркі” стартуе цыкл калядных мерапрыемстваў “Зімовыя радасці”.

Піліпаўскія вячоркі – адна з нацыянальных традыцый у беларусаў. Гэты старажытны звычай быў неад'емнай часткай жыцця вясковай моладзі падчас перадкаляднага посту. На вячорках дзяўчаты звычайна пралі, вышывалі, вязалі, жартавалі, расказвалі цікавыя гісторыі. А пасля працы моладзь гуляла ў розныя народныя гульні, танцавала, спявала песні.

Цэнтр беларускай культуры запрашае пазнаёміцца ​​з элементамі “Піліпаўскіх вячорак” і далучыцца да творчасці: атрымаць навыкі вышывання і вязання, зрабіць ляльку-абярэг, саламянага павука ці калядную паштоўку-выцінанку. Музычным фонам будуць гучаць песні на калядную тэматыку ў выкананні ансамбля беларускай песні “Купалінка”.

Арганізатар – Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання. 

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.