Цэнтр беларускай культуры запрашае на канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”
Друкаваць

Цэнтр беларускай культуры запрашае на канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”

У чацвер, 14 лістапада 2024 года, у 18:00, у Цэнтры беларускай культуры Дома адзінства (вул. Алеяс 68-1А, Даўгаўпілс) адбудзецца святочны канцэрт “Прысвячэнне Латвіі”.

На канцэрце прагучыць тэматычная праграма на латышскай і беларускай мовах, якую падрыхтавалі творчыя калектывы Цэнтра беларускай культуры Дома адзінства: ансамбль беларускай народнай песні “Купалінка”, танцавальны ансамбль “Лянок”, харавая капэла “Спадчына”, тэатральная студыя “Паўлінка”, вакальны ансамбль “Пралескі” і дзіцячая студыя “Скарбніца”. У наведвальнікаў і ўдзельнікаў мерапрыемства будзе магчымасць прыняць удзел у майстар-класе па вырабе традыцыйных святочных упрыгожванняў – стужачак і брошак у колерах латвійскага сцяга. Уваход на канцэрт бясплатны.

Арганізатары канцэрта ўказваюць: “Лістапад для латвійцаў – гэта месяц патрыятызму і нацыянальнага гонару, калі краіна адзначае важныя гістарычныя падзеі. У гэтыя дні паўсюдна праходзяць шматлікія канцэрты і мерапрыемствы. Як і раней, напярэдадні Дня абвяшчэння Латвійскай Рэспублікі – 18 лістапада, Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства таксама ўдзельнічае ў святочнай праграме з канцэртам і запрашае гледачоў разам з беларусамі Даўгаўпілса аб'яднацца ў сумесным святкаванні гэтага важнага дня”.

Мерапрыемства арганізуе Цэнтр беларускай культуры Дома адзінства Даўгаўпілскага дзяржаўнага гарадскога самакіравання.

Інфармуем, што падчас мерапрыемства будзе праводзіцца відэа і фотаздымка ў публіцыстычных і гістарычных мэтах.

 

Інфармацыя падрыхтавана:

Марыя Памецька,

метадыст Цэнтра беларускай культуры

т.: +371 65424695, 29811969

эл. пошта: Гэты адрас электроннай пошты абаронены ад спам-ботаў. У вас павінен быць уключаны JavaScript для прагляду.